https://www.traditionrolex.com/8
<p>Магчыма, гэткім чынам Колас адзначыў сваё вызваленне  з астрога. Альбо  вырашыў зрабіць сабе падарунак — 3 лістапада ў народнага паэта  дзень  народзінаў</p>

Як паведамляе "Звязда":

У гэтыя дні на Коласавай сядзібе "Смольня" — юбілей. Роўна сто гадоў споўнілася ліпам, якія растуць уздоўж паэтавай хаты. Іх пасадзіў яшчэ малады Якуб Колас. Вядома, што ў Смольню паэт прыехаў у верасні 1911 года пасля Мінскага астрога, у якім адседзеў тры гады. Пры якіх абставінах і з якой нагоды былі пасаджаны гэтыя дрэвы, я вырашыў даведацца ў Соф'і Пятроўны Міцкевіч — загадчыцы філіяла літаратурнага музея Якуба Коласа, і пазваніў да яе на Стаўбцоўшчыну.

— Паколькі на гэтай радзівілавай зямлі стаяла толькі хата, якую дзядзька Антось сплавіў па Нёмане з вёскі Яршы, і нічога болей не было, Колас і прапанаваў упрыгожыць сядзібу дрэўцамі,— сказала Соф'я Пятроўна. — Сам пасадзіў тры ліпы. Астатнія — дзядзька Антось і брат Уладзя. Саджанцы далі яшчэ два парасткі, і атрымалася ажно пяць Коласавых ліп.

Маюць падставу і іншыя версіі: магчыма, гэткім чынам Колас адзначыў сваё вызваленне з астрога. Альбо вырашыў зрабіць сабе падарунак — 3 лістапада ў народнага паэта дзень народзінаў.

main-big

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

https://www.traditionrolex.com/8