https://www.traditionrolex.com/8
<p>Велаактывісты ўзнагародзілі  ўдзельнікаў з самай яркай падсветкай веласіпеда і развіталіся да наступнага  сезона</p>

Як паведамляе Euroradio.fm:

Трыдыцыйна ў Гродне ў апошнюю пятніцу кожнага месяца аматары веласіпедаў ладзяць масавыя заезды. 28 кастрычніка мусіў адбыцца фінальны старт з Савецкай плошчы да вуліцы Горкага і назад да Савецкай.  Аднак за некалькі гадзін да пачатку арганізатараў выклікалі ў гарвыканкам.

«Намесніца старшыні Ірына Сенчанкава і прысутныя на сустрэчы супрацоўнікі праваахоўных органаў прапанавалі падаць пісьмовую заяву на правядзенне масавага мерапрыемства, — расказала велаактывістка Юлія. — Мы напісалі свой 7-кіламетровы маршрут, які быў аб’яўлены загадзя. Ужо праз гадзіну я забрала адказ. Заезд дазволілі, аднак па непрымальным для нас шляху!»

Веласіпедыстам прапанавалі ехаць не па асветленых тратуарах, а з Савецкай плошчы кіравацца ў бязлюдны Каложскі парк. Прычыну змены маршрута афіцыйна актывістам не назвалі.

«Падчас размовы ў гарвыканкаме праваахоўнікі казалі, што яны не могуць забяспечыць нам нашу бяспеку ў час заезду. Магчыма, з-за гэтага наш маршрут змянілі», — лічыць Юлія.

Апошні калектыўны заезд усё ж адбыўся ў санкцыянаваным Каложскім парку. Велаактывісты ўзнагародзілі ўдзельнікаў з самай яркай падсветкай веласіпеда і развіталіся да наступнага сезона.

2

3

4

5

6

7

8

 

https://www.traditionrolex.com/8