https://www.traditionrolex.com/8
<div class="intro">
<p>Пра гэта на сустрэчы з сябрамі непрызнаванага  ўладамі Саюза палякаў  на Беларусі паведаміў адказны за візавыя пытанні  консул Пётр Ляўчук. Па ягоных словах, праблемы з электроннай  рэгістрацыяй анкет у  гродзенцаў узнікаюць у сувязі са значным  павелічэннем колькасці  ахвотных атрымаць польскую візу</p>
</div>

Як паведамляе «Твой стыль»:

Пра гэта на сустрэчы з сябрамі непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі паведаміў адказны за візавыя пытанні консул Пётр Ляўчук.

Па ягоных словах, праблемы з электроннай рэгістрацыяй анкет у гродзенцаў узнікаюць у сувязі са значным павелічэннем колькасці ахвотных атрымаць польскую візу.

За год колькасць віз, якія выдае польскае консульства ў Гродне, узрасла ўдвая.

За месяц візы атрымліваюць 8000 жыхароў Гродзенскай вобласці.

Каб аператыўна паспяваць апрацоўваць анкеты, польскі бок звяртаўся да беларускіх улад з просьбай дазволіць павялічыць колькасць супрацоўнікаў консульскай службы, аднак атрымаў адмову.

У такой сітуацыі консул парэкамендаваў гродзенцам звяртацца за візамі ў консульскія ўстановы ў Брэсце і Мінску: зарэгістраваць візавую анкету там значна прасцей.

Праблемы з атрыманнем польскіх віз ў гродзенцаў пачаліся летам:  пасля з’яўлення віз «на закупы»,  для якіх не патрабуецца запрашэнне з польскага боку, колькасць ахвотных наведаць суседнюю краіну значна ўзрасла, чэргі пачалі расцягвацца на месяцы.

З 15 верасня, калі стала абавязковай электронная рэгістрацыя візавых анкет, сітуацыя ўвогуле выйшла з-пад кантролю.

Даты рэгістрацыі візавых анкет для падачы ў консульскі аддзел у Гродне з’яўляюцца на сайце Міністэрства замежных спраў Польшчы па аўторках, але ў гэтыя дні трапіць на гэты сайт з Гродна практычна немагчыма.

https://www.traditionrolex.com/8