https://www.traditionrolex.com/8
<p>Першы этап рэалізацыі плана – разметка гэтай карты ў горадзе па  дарогах і  тратуарах і звядзенне пад нуль бардзюрных камянёў. Акрамя таго,   з’яўленне веласіпедных парковак у месцах масавага знаходжання людзей   (дарэчы, сюды патрапяць універы і школы)</p>

Как сообщает «Дзедзіч»:

Днямі адбылося пасяджэнне ў гарвыканкаме, дзе разглядалі зварот кампаніі «За вела-Брэст» прапановы велаклуба «Кола-бок».

У пасяджэнні ўдзельнічалі прадстаўнікі гарвыканкама, аддзела спорта і турызма, галоўны архітэктар Брэста, прадстаўнікі камунальных служб, будаўніцтва, ДАІ. У пасяджэнні таксама ўзяў удзел каардынатар кампаніі «За Вела-Брэст», арганізаванай ААР «Дзедзіч», Уладзімір Красько.

На пасяджэнні была разгледжана карта будучых веласіпедных «артэрый» горада, якія звяжуць усе мікрараёны з цэнтрам і існуючымі веласіпеднымі дарожкамі. Прысутныя мелі магчымасць уносіць свае прапановы па развіццю веласіпеднага руху, рабіць заўвагі.

У асноўным рух на веласіпедах запланаваны па тратуарах з выдзяленнем колерам паласы для веласіпедыстаў.

Першы этап рэалізацыі плана – разметка гэтай карты ў горадзе па дарогах і тратуарах і звядзенне пад нуль бардзюрных камянёў. Акрамя таго, з’яўленне веласіпедных парковак у месцах масавага знаходжання людзей (дарэчы, сюды патрапяць універы і школы).

article_12219_fig9

«Вынікі пасяджэння ўнушаюць «асцярожны аптымізм», – кажа Уладзімер Красько. – Склалася ўражанне, што гарадскія ўлады зацікаўлены ў развіцці веласіпеднага руху. Шкада, што тэрміны рэалізацыі першага этапа развіцця запланаваны да 2015 года. Але, безумоўна, станоўчым вынікам з’яўляецца тое, што мерапрыемствы запланаваны і працэс пайшоў».

Наперадзе разгляд прапаноў да генплана горада, пададзеных кампаніяй «За вела-Брэст».

https://www.traditionrolex.com/8