В браславском музее - экспозиция о Друе

06.11.2011 - Новости

В браславском музее - экспозиция о Друе

У гісторыка-краязнаўчым музеі адбылося адкрыццё выставы “Друя – магдэбургскае месца”. Экспазіцыя расказвае гледачам пра слаўную гісторыю старажытнага горада, які некалі ўваходзіў у склад Полацкага княства і размяшчаўся на буйным гандлёвым шляху

Як паведамляе "Браслаўская звязда":

У гісторыка-краязнаўчым музеі ў аўторак адбылося адкрыццё выставы “Друя – магдэбургскае месца”. Падрыхтаваная супрацоўніцай музея Ганнай Базарэвіч (на здымку), экспазіцыя расказвае гледачам пра слаўную гісторыю старажытнага горада, які некалі ўваходзіў у склад Полацкага княства і размяшчаўся на буйным гандлёвым шляху.

Нагадаем, што сёлета Друя адзначае сваё 625-годдзе. Менавіта да гэтай падзеі і прымеркавана выстава, якая складаецца з цікавых раздзелаў, прысвечаных гістарычным эпізодам з жыцця горада. Асаблівую цікавасць для наведвальнікаў будуць уяўляць фотаздымкі з выявамі страчанай архітэктурнай спадчыны (як вядома, за гісторыю існавання Друі было ўзведзена каля 20 культавых пабудоў), матэрыялы археалагічных даследванняў, якія прадстаўлены кафляй і паліваным посудам XVI ст., таксама экспануюцца копіі дакументаў і картаў розных часоў. Шмат матэрыялаў прысвечана вядомым гістарычным асобам: прадстаўнікам роду Сапегаў, расійскім грамадскім і палітычныя дзеячам, што маюць дачыненне да гісторыі Друі.

hanka

Супрацоўнікі музея за-прашаюць наведаць новую экспазіцыю, і з радасцю раскажуць пра мястэчка, якое калісьці было мекай для прадстаўнікоў розных канфесій, і славутае на багатую гісторыю.

Галляш Сілява

Рубрики: Музеи

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах