https://www.traditionrolex.com/8
<p>Сабраны самыя разнастайныя старажытныя рэчы, без якіх у мінулым не  абыходзілася ніякая работа. Ёсць тут і калаўроты, і маслабойка, і нажніцы для стрыжкі авечак, i ліхтары з  таямнічымі надпісамі...</p>

Як паведамляе газета «Навiны Камянеччыны»:

Багатая вёска Рэчыца на незвычайных людзей… Не паспелі мы з’ездзіць у госці да майстрыхі Аграфены Галаўні, як тут жа паведамілі нам аб яшчэ адной незвычайнай жанчыне, што жыве тут, – Надзеі Андраюк. Чым вылучаецца яна сярод іншых? Ды тым, што мае ў сябе дома, на гарышчы, сапраўдны музей народнага побыту!

Сабраны ў ім самыя разнастайныя старажытныя рэчы, без якіх у мінулым не абыходзілася ніякая работа. Ёсць тут і калаўроты, і маслабойка, і цяжкія прасы, у якія клалі гарачыя вуглі, нажніцы для стрыжкі авечак, ліхтары з таямнічымі надпісамі, газоўкі, пры якіх дзеці калісьці вучыліся чытаць, начоўкі і тарка, што дапамагала падчас мыцця адзення, лапата, на якой вымалі хлеб з печы (існавала павер’е, што калі пранесці лапату над калыскай немаўляці, яно вырасце шчаслівае і багатае), форма для сметанковага масла… Усяго не пералічыш!

P1011929

P1011923

Рэчы перайшлі Надзеі Іванаўне ў спадчыну ад бабулі з дзядулем. Яго ільняная кашуля, дарэчы, адшукалася аднойчы ў куфры і займае сёння самае пачэснае месца ў «музеі». Часам новыя экспанаты з’яўляюцца ў выглядзе падарункаў ад знаёмых і сяброў, якія ведаюць пра захапленне Надзеі Андраюк і кожную знаходку абавязкова нясуць у яе гасцінны дом. «З павагай стаўлюся да кожнай старадаўняй рэчы», – гаворыць яна.

Настасся НАРЭЙКА
Фота Міколы ШУМА

https://www.traditionrolex.com/8