https://www.traditionrolex.com/8
<p>На выставе экспануюцца 62 вырабы. Тут прадстаўлены аб’ёмныя вырабы з   саломкі, пано, пры стварэнні якіх выкарыстоў­валася тэх­ніка «аплікацыя   саломкай»</p>

У Музеі народнай славы праходзіць выстава «Саламяныя дзівосы». На ёй прадстаўлены дыпломныя і курсавыя работы навучэнцаў аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Маладзечанскага дзяржаўнага  музычнага вучылішча імя М.К. Агінскага. Дарэчы, гэта аддзяленне працуе з 1995 года з мэтай адраджэння культуры Бе­ларусі, яе мастацтва і народных традыцый.

– На выставе экспануецца 62 вырабы, – расказвае  навуковы супрацоўнік музея Валянціна Карзяёнак. – Тут прадстаўлены аб’ёмныя вырабы з саломкі, пано, пры стварэнні якіх выкарыстоў­валася тэх­ніка «аплікацыя саломкай».

1

А яшчэ рабо­ты, у выкананні якіх спалучаюцца аплікацыя той жа саломкай, тканінай, пляценне і дэкаратыўнае віццё. На выставе можна ўбачыць смешныя саламяныя фігур­кі жывёл і шыкоўныя кветкі. Уражваюць непадобныя адзін да аднаго маляўнічыя ары­гі­нальныя пано, у сюжэтах многіх з якіх адлюстраваны народныя святы і матывы роднай прыроды.

2

3

Завітваюць паглядзець выставу і дарослыя, і дзеці. Так, шмат іх прыязджала з Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Зубраня». Будзем спадзявацца, што кагосьці з наведвальнікаў цудоўныя вырабы натхняць на заняткі такой прыгожай справай – саломапляценнем.

Аляксандр ВЫСОЦКІ

https://www.traditionrolex.com/8