https://www.traditionrolex.com/8
<p>Экспазіцыя музея “На Траецкай” будзе прысвечана габрэйскай гісторыі і культуры Гродна</p>

Экспазіцыя музея “На Траецкай” будзе прысвечана габрэйскай гісторыі і культуры Гродна.

Дырэктар музея Беньямін Ерузалім кажа, што ў музеі людзі змогуць убачыць, як жылі гродзенскія габрэі пачынаючы з 12 стагоддзя. "Ініцыятыва стварэння музея зыходзіла ад мяне і Уладзіміра Зухавіцкага (генеральнага дырэктара Будаўніча-мэблевага аб’яднання “ЗОВ”). Ён жа выдзяліў сродкі на рамонт, на набыццё аргтэхнікі, яшчэ 300 мільёнаў – каб замяніць вокны і ўпарадкаваць крыху вонкавы выгляд сінагогі", - паведаміў суразмоўца.

Музей размесціцца ў двух пакоях: 40 і 25 квадратных метраў. Беньямін Яфімавіч спадзяецца, што праз месяц скончыцца рамонт і будуць выстаўлены першыя экспанаты. Першая тэма, якая знойдзе адлюстраванне ў новым музеі – тэма Халакосту.

"Заўтра еду ў Маскву на сустрэчу з былым жыхаром Гродна, які быў вязнем Асвенцыму, ён перадасць для музея асабістыя рэчы, яшчэ адзін вязень канцлагеру жыве ў Гродне і таксама дасць нешта для музея. У зборы экспанатаў разлічваем на дапамогу людзей. Зрабілі сайт, дзе звернемся да ўсіх з просьбай прыносіць фотаздымкі, дакументы, памятныя рэчы – усё, што тычыцца габрэйскай гісторыі Гродна".

Гродзенская сінагога – найстарэйшая з дзеючых у СНД. Пабудаваная ў 1578 годзе па праекце італьянца Санці Гучы, двойчы гарэла і аднаўлялася. Цяперашні выгляд будынак набыў у 1905 годзе. Пасля вайны будынак  выкарыстоўваўся як склад і толькі ў 1991 годзе вернуты габрэйскай супольнасці Гродна.

https://www.traditionrolex.com/8