https://www.traditionrolex.com/8
<p>«Цягнічок» каштуе каля 190 мільёнаў рублёў, атракцыён «Зігзаг» – каля 390   мільёнаў рублёў. На іх аплату пойдуць грошы, заробленыя на сёлетніх   суботніках</p>

Як паведамляе «Рэгіянальная газета»:

Тэндар на пастаўку атракцыёнаў для маладзечанскага парка завяршыўся 14 лістапада. У Маладзечне з’явяцца «Цягнічок» і экстрэмальны «Зігзаг».

Начальнік аддзела культуры Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Рамановіч расказаў у інтэрв’ю «РГ», што ў тэндары ўдзельнічалі чатыры арганізацыі. Яго выйгралі мінскае і віцебскае прадпрыемствы.

Рашэннем тэндарнай камісіі адным з пераможцаў стала прадпрыемства «Віцбудтэхмаш» (Віцебск), якое зробіць «Цягнічок» на базе міні-трактара. Ён будзе падобны на той, што хадзіў ў Маладзечне ў дні «Дажынак». Маладзечанскі «Цягнічок» з двума вагонамі разлічаны на 28 дзіцячых месцаў ці на 20 дарослых. Катацца на ім з бацькамі змогуць «пасажыры» любога ўзросту.

Мінскае прадпрыемства «Паркавыя атракцыёны» стане выробнікам і пастаўшчыком экстрэмальнага атракцыёна «Зігзаг» на восем месцаў. Ён уяўляе сабой два маятнікі з кабінкамі для наведвальнікаў, якія могуць рухацца і круціцца з рознай хуткасцю. Прызначаны для катання дзяцей ад 12 гадоў і старэйшых.

Па словах Аляксандра Рамановіча, цяпер ідзе афармленне дамоваў. Да канца года прадпрыемствы зробяць атракцыёны. Пакатацца на іх маладзечанцы змогуць у наступным сезоне. Але да гэтага трэба яшчэ падрыхтаваць пляцоўку для «Зігзага», атрымаць неабходныя ліцэнзіі, аформіць іншую дакументацыю, правесці навучанне персаналу.

«Цягнічок» каштуе каля 190 мільёнаў рублёў, «Зігзаг» – каля 390 мільёнаў рублёў. На іх аплату пойдуць грошы, заробленыя на сёлетніх суботніках.

Пакуль што ў парку ёсць гульневая дзіцячая пляцоўка з рознымі арэлямі, гушкалкамі і комплексам горак, атракцыён «Лятаючая талерка», два надзіманыя батуты, электраджыпы. Напрыканцы верасня гэтага года былі ўсталяваныя ланцужковая карусель «Мульцяшкі» і батутны комплекс «Трамплін».

«Мінімальна неабходная база ёсць – ёсць з чым працаваць, развівацца», – лічыць дырэктар парка Аляксандр Фалей.

Святлана ЦІШКО

https://www.traditionrolex.com/8