https://www.traditionrolex.com/8
<p>19 і 20 лістапада 2011 г. з 12.00 да 18.00 гадзін у Нацыянальным   гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь (г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,)   адбудзецца Выстаўка HandMade, на якой будуць прадстаўлены творы   беларускіх майстроў-рамеснікаў</p>

Як паведамляе Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь:

19 і 20 лістапада 2011 г. з 12.00 да 18.00 гадзін у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь (г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,) адбудзецца Выстаўка HandMade, на якой будуць прадстаўлены творы беларускіх майстроў-рамеснікаў.

На выстаўцы Вас чакае велізарны выбар вырабаў ручной работы.

Гэта аўтарская лялька, размалёўка па шоўку, бісерапляценне, скрапбукінг, гафт стужкамі, дэкупаж, лемпворк, біжутэрыя, вязанне, палімерная гліна, валяннне з воўны, фетр, разьбярства па скуры, макрамэ, тэмары, фларыстыка і шмат чаго іншага.

На выставе наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з рознымі рамёствамі і відамі рукадзелля, задаць майстру пытанні, а таксама запісацца на майстар-класы і курсы.

Пазнаёміцца з раскладам майстар-класаў можна на форуме www.remesla.by.

На Кірмашы будзе гучаць жывая музыка ад “Вежы Міру”.

Уваходны білет – 4000 бел.руб (уключае агляд экспазіцыі “Гісторыя Беларусі XVI – XVIII ст. ў партрэтах і геральдыцы”).

filefed9b1774b17e07d

https://www.traditionrolex.com/8