https://www.traditionrolex.com/8
<p>Архітэктарам гэтага праекта з’яўляецца Марконі. Будынак  пабудаваны ў  класічным стылі. Палацы падобныя як па вонкавым выглядзе,  так і па  ўнутраным ўбранні. Аднак цяпер аб мінулай велічы нагадваюць  толькі  рамы ў калідорах, дзе-нідзе лепка пад столлю і мазаіка з пліткі  на  падлозе</p>

Как паведамляе «Народны журналiст»:

Створаная ў вёсцы Жамыслаўе на левым беразе ракі Гаўі сядзіба – помнік сядзібна-паркавай архітэктуры XVIII-XIX стагоддзяў. 

Фарміраванне сядзібы пачалося ў 2-й палове XVIII стагоддзя. З 1805 года – ва ўласнасці роду Умястоўскіх. 

У 1828 г. К. Умястоўскі па баках набытага аднапавярховага драўлянага сядзібнага дома, пабудаванага ў стылі барока, ставіць дзве цагляныя афіцыны з калонамі, порцікамі ў стылі класіцызму (захаваўся адзін), склеп-ледавік, аранжарэю і манеж.  Яго жонка  пабудавала палац (да 1877), які існуе і цяпер. 

У канцы XIX стагоддзя ўладальнік Уладзіслаў Умястоўскі аддае сядзібу пад навуковую базу Віленскага ўніверсітэта. Падчас 1-й сусветнай вайны (1914 г.) немцы тут адкрылі курорт.

1

2

3

4

Палац графаў Умястоўскіх – паменшаная копія Лазенкаўскага палаца ў Варшаве. Архітэктарам гэтага праекта з’яўляецца Марконі. Будынак пабудаваны ў класічным стылі. Палацы падобныя як па вонкавым выглядзе, так і па ўнутраным ўбранні. Аднак цяпер аб мінулай велічы нагадваюць толькі рамы ў калідорах, дзе-нідзе лепка пад столлю і мазаіка з пліткі на падлозе. Перад палацам размешчана возера, а вакол – парк, ад якога цяпер мала што захавалася.

globus.tut.by

5

6

7

8

9

Фота Святланы Багданавай

https://www.traditionrolex.com/8