https://www.traditionrolex.com/8
<p>Калі вы па дарозе з Шаркаўшчыны, не даязджаючы крыху да Лужкоў,   павернеце направа і праедзеце кіламетр-два, то трапіце ў невялічкую   вёску, цяпер ужо амаль хутарок — Барсукі. А тады трэба спусціцца з   горкі, і вы ўбачыце крыніцу</p>

Як паведамляе «Клiч Радзiмы»:

Калі вы па дарозе з Шаркаўшчыны, не даязджаючы крыху да Лужкоў, павернеце направа і праедзеце кіламетр-два, то трапіце ў невялічкую вёску, цяпер ужо амаль хутарок — Барсукі. А тады трэба спусціцца з горкі, і вы ўбачыце крыніцу. Невялікі калодзеж знаходзіцца пад грунтоўна зробленай стрэшкай. На бетонным кольцы накрыўка, букет кветак, кубачкі, у глыбіні пабудовы — абраз. Адразу відаць, што пра крынічку клапоцяцца. Чым яшчэ яна адметная? Пра гэта нам расказаў карэнны мясцовы жыхар Анатоль Уладзіміравіч Грыдзюшка:

— Гэта крынічка ў Барсуках даўно, дзядоўская-прадзядоўская яшчэ, уся вёска з яе ваду брала. Толькі змяняліся месцы, дзе выцякала вада.

А акультурылі яе так, навес зрабілі па ініцыятыве вядомага мастака Аляксея Марачкіна, які пастаянна прыязджае сюды летам, яшчэ ў 1992 годзе. Ну і мы, вяскоўцы, вядома, у гэтай справе яму дапамагалі. Ён і гэты абраз пры крыніцы намаляваў.

Праваслаўны святар пастаянна крынічку асвячае. Навакольныя людзі ведаюць пра крыніцу, часта прыязджаюць браць з яе ваду. Кажуць, што вада ў ёй гаючая, мае лекавыя ўласцівасці, для зроку карысная.

IMG_7566

Не прапусціў і я шанцу паспрабаваць крынічнай вады і праверыць яе гаючыя ўласцівасці, тым болей што якраз мне ў той дзень балела галава. На смак вада як вада. Кажуць жа, шта самая лепшая вада ніякага смаку і не павінна мець. Хоць Анатоль Уладзіміравіч гаварыў пра ледзь прыкметны прысмак балацявіны, я яго не адчуў. А вось з галавой праз паўгадзіны палегчала. Можа, і праўда, гаючая вада дапамагла.

Андрэй БУРЭЦ

https://www.traditionrolex.com/8