https://www.traditionrolex.com/8
<p>Два гады Нацыянальны парк «Белавежская пушча» трымаў экспазіцыі да   першай у Беларусі Міжнароднай выставы малых форм графікі ды   экслібрыса. Свае працы ў Брэст даслалі графікі з розных краін свету, але   толькі цяпер справа з выставай рушыла з месца</p>

Як паведамляе Радыё Рацыя:

Два гады Нацыянальны парк «Белавежская пушча» трымаў экспазіцыі да першай у Беларусі Міжнароднай выставы малых форм графікі ды экслібрыса. Свае працы ў Брэст даслалі графікі з розных краін свету, але толькі цяпер справа з выставай рушыла з месца.

Ініцыятыву прапанавалі брэсцкія мастакі. Напачатку кіраўніцтва парка ўзялося за арганізацыю выставы, але пазней усё спынілася, а працы мастакам не вярталі. Справу паабяцалі завершыць абласныя ўлады.

Мастак Аляксандр Грыгор’еў кажа, што неабходна разумець маштаб выставы:

  – Адгукнулася 310 чалавек з 45 краін. Выстава перавысіла нават самыя буйныя, якія праводзяцца ў Польшчы ў Глівіцах. Усё гэта закрылася, магчыма, ад недахопу сродкаў на правядзенне. Усё гэта застапарылася да нейкага нявызначанага часу. У той час мянялася кіраўніцтва, чакалі, што прыйдзе новы начальнік. Час ішоў. Завяршыць праект не адмаўляліся. Увесь час гаварылася, што трэба пачакаць, бо праект варты таго.

Плануецца, што выставу ўнясуць у план мерапрыемстваў на наступны год, каб атрымаець на яе дзяржаўнае фінансаванне.

Зміцер Кісель

https://www.traditionrolex.com/8