https://www.traditionrolex.com/8
<p>Больш за пяцьдзесят гадоў у фатаграфіі – гэта  не проста лічба, якая  падкрэслівае ўзрост, а звілістая сцежка жыцця,  падобная на бясконца  доўгую стужку фотаплёнкі, на якой дзень за днём,  крок за крокам  адбіліся падзеі, вобразы, пачуцці ад сустрэч на творчым  шляху Яўгена  Казюлі</p>

Як паведамляе Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь:

29 лістапада 2011 г. а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстаўка Яўгена Казюлі «Сцежкі творчасці. Фрагменты».

Больш за пяцьдзесят гадоў у фатаграфіі – гэта не проста лічба, якая падкрэслівае ўзрост, а звілістая сцежка жыцця, падобная на бясконца доўгую стужку фотаплёнкі, на якой дзень за днём, крок за крокам адбіліся падзеі, вобразы, пачуцці ад сустрэч на творчым шляху Яўгена Казюлі. Аўтар імкнуўся не проста паказаць зробленае, а як даследчык, аб’яднаўшы шматлікія фрагменты, стварыць карціну шматгадовай творчасці фатографа. Такім чынам нарадзілася выстаўка «Сцежкі творчасці. Фрагменты».

Мастацтву фатаграфіі Я. Казюля аддаў амаль 50 год жыцця — спачатку як фотааматар, а потым – фотакарэспандэнт газеты «Голас Радзімы» і інфармацыйнага агенцтва БелТА. Фатаграфія заўсёды была асноўнай любоўю Яўгена Казюлі, праз якую ён выяўляў любоў да людзей, прыроды, Беларусі.

filef37e71ae22666521

Яго ўклад у беларускую фатаграфію можна падзяліць пароўну паміж асабістай творчасцю і дзейнасцю арганізатара фатаграфічнага руху ў краіне. Фатограф – член рады аб’яднання «Фотамастацтва ». Заўсёды актыўны ўдзельнік мерапрыемстваў фотаклуба «Мінск», зараз з’яўляецца старшынёй яго праўлення. Фотаклуб – важная частка жыцця Яўгена Казюлі. Уяўленне аб дзейнасці фотаклуба можна скласці па яго ўдзелу больш чым у 400 нацыянальных і міжнародных выставак.

indexb

Яўген Казюля – удзельнік 100 рэспубліканскіх, рэгіянальных і міжнародных фотапаказаў. Яго персанальныя выстаўкі – «Хатынь» (1973), «Мая Беларусь» (1978), «Вытокі» (1996 ), «Браслаўшчына» (1998), «Нёманскі шлях» (2000), «Ад прадзедаў спакон вякоў…» (2004), сааўтар выставы «Час цішыні» (1999) разам з Маракам Далецкім (Польшча) і Загвардам Шмітцам (Германія).

https://www.traditionrolex.com/8