https://www.traditionrolex.com/8
<p>На працягу апошніх пяці год улады Гродна не могуць вызначыцца з перадачай   гэтага будынка з балансу вайсковай камендатуры на баланс Гродзенскага   ўніверсітэта</p>

Як паведамляе "«Твой стыль»:

Ягоны выгляд з боку парка Жылібера здзіўляе гараджан: выбітыя вокны, паламаныя  рамы.

З адваротнага боку патрапіць у будынак перашкаджае пост вайсковай камендатуры, жаўнеры якой забараняюць нават фатаграфаваць вайсковы аб’ект.

Будынак Медычнай акадэміі – помнік архітэктуры XVIII ст. Яго выяву можна ўбачыць на знакамітых гравюрах  Напалеона Орды.

 get_img1

У XIX ст. – гэта палац Чацвярцінскіх. На сёння – найлепш  захаваны  будынак у старажытным раёне Гарадніца.

Распавядае гродзенскі краязнавец Ігар Лапеха:

Акадэмія – самы шыкоўны будынак ў комплексе Гарадніца. У свой час меў два купалы, якія вылучалі яго сярод іншых гродзенскіх будынкаў. Ён вельмі гарманічна ўпісваўся ў тэрыторыю парка Жылібера і вельмі добра захаваўся, аднак, зразумела, патрабуе рамонту і чакае новага гаспадара.

На працягу апошніх пяці год улады Гродна не могуць вызначыцца з перадачай гэтага будынка з балансу вайсковай камендатуры на баланс Гродзенскага ўніверсітэта.

Андрэй Мялешка

https://www.traditionrolex.com/8