https://www.traditionrolex.com/8
<p>У Нацыянальным гістарычным музеі адбудзецца ўрачыстая прэзентацыя часткі адшуканага архіву Усевалада Ігнатоўскага</p>

У Нацыянальным гістарычным музеі адбудзецца ўрачыстая прэзентацыя часткі адшуканага архіву Усевалада Ігнатоўскага.

Сёлета споўнілася 90 год Інстытуту беларускай культуры (з 1929 года – Беларуская акадэмія навук, цяпер – Нацыянальная акадэмія навук Беларусі) і 130 год са дня нараджэння першага прэзідэнта акадэміі Усевалада Ігнатоўскага.

Усевалад Макаравіч быў вядомым навукоўцам, арганізатарам навукі і грамадскім дзеячам Беларусі. У 1930-х гг. яго абвінавацілі ў антысавецкай дзейнасці і пазбавілі ўсіх пасад. 

Па словах гісторыка і краязнаўца Ігара Бараноўскага, тое, што Ігнатоўскі жыў і тварыў у складаныя савецкія часы, не перашкаджала яму дбаць пра будучыню беларускай культуры і адукацыі:

– Гэта ключавая постаць беларускай дзяржаўнасці, дзякуючы яму стваралася Беларусь як дзяржава, хоць і Савецкая, але тым не менш гэта было рэальнае дзяржаўнае ўтварэнне і ўласна творцам гэтай беларускай дзяржаўнасці быў Ігнатоўскі. Па-другое, ён быў творцам «беларусізацыі» ў Савецкай Беларусі. Без яго, цяжка сказаць, ці адбыўся б гэты працэс, бо ён здолеў як навукоўца, як выкладчык настаўніцкага інстытута згуртаваць кадры, якія б працавалі на гэтую беларускую Савецкую Беларусь.

Выклікаўся на допыты ў АДПУ. Пасля аднаго з допытаў скончыў жыццё самагубствам 4 лютага 1931 г.
У гэты самы час знікае і ягоны асабісты архіў. Але дзякуючы пільнай дзейнасці даследчыкаў гісторыі Беларусі і персанальна – выкладчыка БДУ Уладзіміра Ляхоўскага, частка асабістых дакументаў знойдзена і цяпер будзе перададзена ў фонд Нацыянальнага гістарычнага музея. Адкрыццё выставы  6 снежня ў 17.00 па адрасе: вул. К. Маркса, 12.

https://www.traditionrolex.com/8