https://www.traditionrolex.com/8
<p>Выстаўка «Вайна 1812 года ў гісторыі Мінска»  мае на мэце данесці да  гледача аб’ектыўную, гістарычна дакладную і  рознабаковую карціну падзей  на прыкладзе Мінска праз прызму  паўсядзённасці</p>

Як паведамляе Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь:

Драматычная гісторыя нашай краіны непарыўна звязана з самымі вядомымі і кровапралітнымі войнамі, якія вяліся на тэрыторыі Еўропы. Не абмінулі Беларусь і Напалеонаўскія войны – хіба што не самыя пераломныя падзеі пачатку ХІХ ст. Нягледзячы на маштаб і значнасць вайны 1812 г. для Беларусі, яна да канца так і не асэнсавана грамадствам. Мы працягваем жыць стэрэатыпамі і звязваем гэтую вайну выключна з Расіяй і Францыяй, забываючыся на тое, што для Беларусі гэта не менш значная старонка гісторыі.

Вайна 1812 г. увайшла ў гісторыю Расіі як Айчынная, а ў еўрапейскую – як руская кампанія Напалеона. Яна змяніла лёсы еўрапейскіх народаў і пераўтварыла ў попел надзеі тых, хто звязваў з Напалеонам спадзяванні на аднаўленне Рэчы Паспалітай.

У 1812 г. Мінск – «лепшы пасля Вільні горад у беларуска-літоўскім краі» – выконваў ролю важнага ваенна-стратэгічнага цэнтра на землях былога Вялікага княства Літоўскага. За горад спрачаліся Баграціён і маршал Даву. З ліпеня па лістапад 1812 г. праз Мінск прайшло больш за 80 тысяч салдат Вялікай арміі. Але горад так і не стаў арэнай буйных бітваў у адрозненне ад Барысава, Віцебска, Магілёва. У жніўні тут урачыста адзначалі дзень народзінаў Напалеона.

Выстаўка «Вайна 1812 года ў гісторыі Мінска» мае на мэце данесці да гледача аб’ектыўную, гістарычна дакладную і рознабаковую карціну падзей на прыкладзе Мінска праз прызму паўсядзённасці. Маштабная экспазіцыя складаецца з шасці тэматычных раздзелаў, аб’яднаных агульнай ідэяй. Прадстаўлены ўзоры халоднай і агнястрэльнай зброі, уніформа, рыштунак, прадметы ваеннага побыту, дакументы, карты, памятныя медалі, гістарычныя рэканструкцыі і шмат іншага.

Рэспубліканскі выставачны праект арганізаваны на аснове калекцый Нацыянальнага гістарычнага музея, пры ўдзеле Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е. Р. Раманава, Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

fileda790c7493815ffb

https://www.traditionrolex.com/8