https://www.traditionrolex.com/8

Гэта адбылося ўначы з 3 на 4 студзеня

Як паведамляе «Еўрапейскае радыё для Беларусі»:

Гэта адбылося ўначы з 3 на 4 студзеня.

Недалёка ад памежнага пераходу Баброўнікі на польскім баку мяжы беларуска нарадзіла дзіця. Роды прайшлі ў аўтамабілі на аўтазапраўцы. Пры родах прысутнічаў і бацька дзіцяці. Жанчына была толькі на 7-м месяцы цяжарнасці.

Пасля родаў беларусы накіраваліся на памежны пераход. Там памежнікі выклікалі  «хуткую дапамогу», якая забрала маці і дзіця ў шпіталь.

У інтэрнэце з'явіліся жарты пра тое, што з такімі вялікімі чэргамі можна не толькі нарадзіць на мяжы, але і да пенсіі прастаяць. У калядны час некаторыя аўтамабілі чакалі дазволу на пераезд беларуска-польскай мяжы больш за 15 гадзін.

https://www.traditionrolex.com/8