https://www.traditionrolex.com/8
<p>Канцэрт дудароў прайшоў у нядзелю, 1 студзеня, у цэнтры фальклору ў Ракаве. Нягледзячы на першы святочны дзень новага года, музычнае мерапрыемства сабрала каля 100 слухачоў</p>

Як паведамляе «Рэгіянальная газета»:

Канцэрт дудароў прайшоў у нядзелю, 1 студзеня, у цэнтры фальклору ў Ракаве. Нягледзячы на першы святочны дзень новага года, музычнае мерапрыемства сабрала каля 100 слухачоў.

Сваё майстэрства ігры на дудзе аматарам гэтага музычнага інструмента паказалі сем выканаўцаў з Валожынскага раёна і Мінска, расказаў у інтэрв’ю «РГ» начальнік аддзела культуры райвыканкама Вікенцій Адамовіч.

Ініцыятарам і арганізатарам канцэрта выступіў ракаўскі дудар Тодар Кашкурэвіч. Пра гэта нашаму выданню паведаміла дырэктар Ракаўскага цэнтра фальклору Крысціна Лямбовіч. Паводле яе слоў, час правядзення мерапрыемства быў выбраны невыпадкова. 1 студзеня – дзень святога Васіля Вялікага, які лічыцца апекуном дудароў.

Пасля канцэрта Вікенцій Адамовіч, Крысціна Лямбовіч і дударка, выкладчыца Івянецкай школы мастацтваў Кацярына Радзівілава абмеркавалі магчымасць правядзення тут жа, у Ракавае, фестывалю дударскай музыкі.

Начальнік аддзела культуры Валожынскага райвыканкама адзначыў у размове з карэспандэнтам «РГ»: гэты фэст павінен выйсці за рамкі раённага і рэгіянальнага маштабаў. Плануецца, што ён стане міжнародным. Арганізатары разглядаюць магчымасць удзелу ў музычным мерапрыемстве дудароў з Германіі і Швецыі.

Дударскі фестываль можа адбыцца летам, заняць некалькі гадзін і стаць часткай традыцыйнага свята фальклору, якое праводзіцца ў Ракаве.

– Я лічу, што гэта вельмі цікавая, новая, свежая ідэя. Цяпер мы яе абмяркоўваем. Калі ўсё атрымаецца, фестывалі дударскай музыкі ў нас будуць праходзіць і ў будучыні, – сказаў Вікенцій Адамовіч.

Сяргей ЗЯНЬКО

https://www.traditionrolex.com/8