https://www.traditionrolex.com/8
<p>Па словах адміністрацыі, веласіпеды - гэта пагроза ў выпадку пажару!</p>

Як паведамляе Generation.by:

Арыгінальны метад павысіць пажарную бяспеку вынайшлі ў інтэрнаце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Там студэнтам забаранілі захоўваць веласіпеды з-за таго, што яны негігіенічныя, а таксама з'яўляюцца пагрозай у выпадку пажару.

Студэнты БДУІР, што жывуць у інтэрнатах, фактычна пазбавіліся магчымасці мець уласны веласіпед з-за забароны захоўвання яго ў памяшканнях інтэрната. Адпаведны загад апублікаваны на форуме Onliner.

d81crozrakhht5gf1dk1swn930uaa4-org

У загадзе, падпісаным дырэктарам студгарадка ўніверсітэта, гаворыцца аб забароне захоўвання веласіпедаў ва ўсіх інтэрнатах БДУІР. Студэнтам дадзены час «пазбавіцца» ад веласіпедаў — да 1 сакавіка 2012 года. Пасля гэтай даты з'яўляцца з веласіпедамі ў інтэрнатах будзе забаронена.

«У нас у інтэрнаце ёсьць некалькі чалавек, якія перамяшчаюцца на веласіпедах, — пракамэнтавала дакумэнт для auto.onliner.by загадчыца аднаго з інтэрнатаў БДУІР. — Яны захоўвалі іх у калідорах, на гаўбцах. Вядома, у нас ёсць пытанні. Па-першае, гэта негігіенічна. Я, напрыклад, не бачыла, каб яны мылі колы. Па-другое, няправільна з меркаванняў пажарнай бяспекі. На шляху эвакуацыі веласіпеды не павінны знаходзіцца. Трэба абсталяваць спэцыяльную стаянку, напрыклад».

Па словах загадчыцы, яна нават спрабавала арганізаваць адмысловае памяшканне для захоўвання веласіпедаў. Аднак высветлілася, што ў інтэрнаце няма плошчы на гэта.

«Трэба звяртацца ў горад. Атрымліваецца замкнёнае кола. З аднаго боку, мы за здаровы лад жыцця. З іншага — вырашыць гэтае пытанне на ўзроўні загадчыцы інтэрната я не магу», — кажа жанчына.

naq6uxbdnhusvoa0qamb13b0cpskc3-org

Велагаражы ўжо з'явіліся ў Мінску. Першы паўстаў у Парку высокіх тэхналогій на вул. Купрэвіча, 1/1. Фота «БелаВела: пра ровары — па-беларуску»

Цікава, што адны з першых веластаянак у Мінску з'явіліся менавіта ля навучальных карпусоў БДУІР. А цяпер адміністрацыя ВНУ змагаецца за гігіену шляхам вынішчэння веласіпеднай культуры.

«Адміністрацыю можна зразумець: веласіпеды ў пакоях інтэрнатаў ствараюць нязручнасці суседзям, могуць выпацкаць сцены і г. д., — кажа старшыня праўлення ГА «Мінскае веласіпеднае таварыства» Яўген Харужы. — Але замест цывілізаванага рашэння — арганізацыі вылучанага месцы для захоўвання веласіпедаў (напрыклад, асобнага памяшкання на першым паверсе альбо «гаражу» побач з інтэрнатам), адміністрацыя пайшла па звыклым шляху «не пушчаць!».

Андрэй Смятаннікаў 
 
https://www.traditionrolex.com/8