Аўстрыйская валанцёрка пра Гродна: «Калі размаўляла па-англійску па тэлефоне, людзі ў аўтобусе глядзелі на мяне як на дзіва»

09.03.2014 - Новости

Аўстрыйская валанцёрка пра Гродна: «Калі размаўляла па-англійску па тэлефоне, людзі ў аўтобусе глядзелі на мяне як на дзіва»

У канцы мінулага года «Твой стыль» ужо знаёміў чытачоў з Міхаэлем з Аўстрыі, які тры месяцы працаваў у Гродне па праграме Еўрапейскай валанцёрскай службы. Разам з ім да нас прыехала таксама Рэгіна – яе ўражанні ад часу, праведзенага ў Гродне, публікуем ніжэй.

Дзяўчына, як і яе калега Міхаэль, была ўдзельніцай многіх праектаў, якія ладзіць «Трэці сектар». Адной з асноўных актыўнасцяў была дапамога ў вывучэнні нямецкай мовы навучэнцам праграмы «Універсітэт Залатога Веку».

«Спачатку мне было цяжка, я разумела, што, калі навучэнцы не будуць мяне разумець, я не змагу дапамагчы ім тлумачэннем па-руску альбо па-беларуску. Я шмат рыхталавася перад заняткамі. Шукала просты і даступны, але цікавы матэрыял, часта глядзела ў слоўнік. Трэба было добра падумаць, што канкрэтна гаварыць, лагічна пастроіць сваю мову і сказы ў ёй. Але вынік быў зусім неблагі. Спадзяюся, навучэнцам гэта было карысна, ды і я атрымала вялікі вопыт выкладання і камунікацыі, што вельмі станоўча паўплывала на мяне.

Акрамя выкладання нямецкай мовы, я паралельна займалася журналісцкай працай і працай у інтэрнеце: перакладала інфармацыю з сайта «Трэцяга сектара» на англійскую і нямецкую мовы, шукала новыя партнёрскія сувязі для арганізацыі».

Галоўным персанальным жаданнем Рэгіны было пабываць за мяжой і атрымаць новы вопыт у краіне, якая была б ёй цікавай. Беларусь – цэнтр Еўропы, а што можа быць больш прыцягальным і цікавейшым за «сэрца»? – задае рытарычнае пытанне дзяўчына. Ва ўніверсітэце Рэгіна вывучала міжнароднае развіццё, і гэта таксама паўплывала на выбар краіны.

Першае ўражанне ад Беларусі і беларусаў увогуле – нешта накшталт «культурнага шоку». «Пражыўшы шмат часу ў Вене, я амаль нічога не ведала пра Беларусь, акрамя таго, што паказвалі па тэлебачанні і нейкіх стэрэатыпаў, якія чула. Апынуўшыся тут, зразумела, што ўсё не так. Мяне вельмі ўразіла беларуская гасціннасць і добразычлівасць, людзі ветлівыя і рады дапамагчы, а не халодныя, як я лічыла раней. Зараз я буду аспрэчваць усе стэрэатыпы пра вашу краіну, бо яна сапраўды вартая таго, как прыехаць і пабачыць побыт і жыццё на ўласныя вочы».

Рэгіну засмучае толькі моўны бар’ер: зусім няшмат людзей у Беларусі могуць размаўляць па-англійску ці па-нямецку. «Цікава таксама было назіраць за позіркамі навакольных, калі я, напрыклад, ехала ў аўтобусе ці тралейбусе і размаўляла па тэлефоне ці чытала англійскую кнігу. Людзі глядзелі на мяне як на нешта незвычайнае», – узгадвае Рэгіна.

Пра моўны бар’ер дзяўчына можа казаць доўга. Прыгадвае, што ў горадзе няма англамоўных надпісаў, а ў большасці кавярняў бракуе меню на англійскай. «Ды і ў краме было нязручна. Я вывучыла некалькі фраз-дапаможнікаў тыпу «можна пакет», каб хоць неяк спрасціць камунікацыю з прадаўцамі і каб проста можна было зразумець, чаго я хачу».

У цэлым Рэгіне вельмі спадабаўся Гродна і Беларусь. «Жыць я б сюды не пераехала, бо побыт і стыль жыцця ў вас вельмі адрозніваецца ад нашага, але я б з задавальненнем вярнулася сюды. Калі будзе магчымасць – завітаю зноў».

 

Рубрики: Общество Проблемы

Страны: Австрия Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах