Аб перадачы калекцыі беларускіх выданняў

22.01.2014 - Новости

Аб перадачы калекцыі беларускіх выданняў

21 студзеня 2014 г. прайшла сустрэча Пасла Беларусі ў ФРГ Андрэя Гіро з Генеральным дырэктарам Берлінскай дзяржаўнай бібліятэкі Барбарай Шнайдэр-Кемпф, падчас якой была здзейснена перадача ў дар бібліятэцы калекцыі беларускіх друкаваных выданняў апошніх гадоў, паведамляе МЗС РБ.

Акт перадачы адбыўся ў рамках сумеснага міжнароднага праекта “Беларусь сёння” Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Калекцыя ўключае каля 100 кніг найлепшых беларускіх выдавецтваў, якія найбольш поўна адлюстроўваюць сацыяльна-эканамічнае і палітычнае жыццё нашай краіны, яе шматвяковую гісторыю і багатую культуру.
 
Таксама падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні далейшага пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва ў бібліятэчнай галіне, уключаючы стажыроўкі беларускіх спецыялістаў ў Берлінскай дзяржаўнай бібліятэцы, удзел на аснове ўзаемнасці ў навуковых мерапрыемствах, увядзенне ў навуковы ўжытак у Беларусі каштоўных матэрыялаў з фондаў бібліятэкі, якія маюць дачыненне да беларускай культуры і гісторыі.

Рубрики: Сотрудничество

Страны: Беларусь Германия


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах