Адкрыццё выставы «Я – шлях, якому век няма спакою…»

13.08.2014 - Новости

Адкрыццё выставы «Я – шлях, якому век няма спакою…»

15 жніўня 2014 г. а 17-й гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на адкрыццё выстаўкі з фондаў музея «Я – шлях, якому век няма спакою…», якая знаёміць з асобай паэта, яго жыццём і творчасцю ў гады Першай сусветнай вайны (1914–1918).

Радок з верша Песняра «Па шляху» з цыкла «Песні вайны» (1914), што даў назву выставе, акрэслівае шырокую геаграфію пераездаў (Вільня, Масква, Арол, Мінск, Полацк, Смаленск, Курск) і сустрэч Янкі Купалы на скрыжаванні ваенных шляхоў.

На выстаўцы можна ўбачыць аўтографы перакладаў твораў Янкі Купалы на рускую мову, зробленыя Валерыем Брусавым у Вільні, нумары славутай газеты «Наша Ніва» з белымі плямамі, якія сталі знакам гуманістычнай пазіцыі аўтараў і яе рэдактара – Янкі Купалы.

Сустрэчы ў Мінску і Полацку ілюструюць матэрыялы з прыватных архіваў доктара, грамадскага дзеяча і мецэната С. К. Жывапісцава і П. В. Мядзёлкі, якая ўдзельнічала ў рабоце «Беларускага таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны».

Сведчаннем ваеннай службы паэта ў дарожна-будаўнічым атрадзе Варшаўскай акругі шляхоў зносін з’яўляецца ўнікальны фотаальбом 1914–1918 гг. яго швагра Вікенція Станкевіча, які экспануецца ўпершыню.

Матэрыялы выстаўкі адлюстроўваюць і работу І. Д. Луцэвіча агентам па забеспячэнні ў Харчовым камітэце Заходняй вобласці ў 1917–1919 гг. у Смаленску, сяброўства з братамі Максімам і Гаўрылам Гарэцкімі, наведванне ў якасці слухача Смаленскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута, што спрыяла пачатку работы над перакладам на беларускую мову помніка старажытнаславянскай літаратуры «Слова аб палку Ігаравым».

На ўрачыстым адкрыцці выстаўкі выступяць журналіст, тэлевядучы, кінасцэнарыст, пісьменнік, гісторык, аўтар кнігі «Героі Першай Сусветнай» Вячаслаў Бандарэнка і заснавальнік дабрачыннага культурна-гістарычнага фонду «Крокі» Барыс Цітовіч. У рамках адкрыцця выстаўкі і для ўшанавання памяці загінулых у час Першай сусветнай вайны прагучыць паэтычна-музычная праграма Валянціны Цітовіч.

Рубрики: Выставки

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах