https://www.traditionrolex.com/8
<p><span style="background-color: transparent;">Міжнародная гасцінічная сетка Hilton падвергнулася нападу хакераў, мэтай якой было атрыманне дадзеных з плацёжных карт кліентаў, паведамляе прэс-служба кампаніі Hilton Worldwide.</span></p>

Зламыснікаў цікавілі нумары карт, коды бяспекі, тэрміны дзеяння і імёны ўладальнікаў, але пры гэтым яны не цікавіліся адрасамі кліентаў і PIN-кодамі карт.

«Hilton неадкладна пачаў расследаванне і ўзмацніў абарону сваіх сістэм»,  гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Усім кліентам гасцінічнай сеткі, якія аплацілі паслугі гатэляў у з 18 лістапада па 5 снежня 2014 года і з 21 красавіка па 27 ліпеня 2015 года, рэкамендавана праверыць інфармацыю на сваіх рахунках.

Брэнды, якія належаць кампаніі Hilton Worldwide, аб'ядноўваюць больш за 3900 гатэляў у 90 краінах. У Мінску на вул. Талстога нядаўна адкрыўся гатэль гэтай сеткі.
nn.by

https://www.traditionrolex.com/8