Беларусь – радзіма хобітаў

07.01.2014 - Новости

Беларусь – радзіма хобітаў

Да такой высновы прыйшоў брытанскі навуковец, які параўнаў клімат, што панаваў у краях «Уладара Пярсцёнкаў», з сапраўднымі зямнымі краінамі. 

Доктар Лант, які даследуе творчасць Толкіна, кажа, што клімат Міжзем'я быў вельмі падобны на клімат Заходняй Еўропы і Паўночнай Афрыкі, паведамляе Intex-press.by паводле Gazeta Wyborcza.

Клімат Шыру, у ваколіцах якога жылі хобіты, у тым ліку Більба і Фрода Торбінс, на думку доктара Ланта, найлепш падыходзіць для Беларусі.

Навуковец падлічыў, што сярэдняя гадавая тэмпература ў Шыры была каля 7 градусаў па Цэльсіі, а сярэдняя колькасць ападкаў складала 61 см. Праўда, у самой Вялікабрытаніі існуюць падобныя рэгіёны – у графствах Лінкальншыр і Лестэршыр. Таму, на думку Ланта, рэжысёры, якія праводзілі здымку Шыру ў Новай Зеландыі, памыліліся ў сваім выбары.

Сярэдняя тэмпература ў паўночных рэгіёнах Міжзем’я заставалася ніжэй за нуль – як у Паўночнай Еўропе. У сваю чаргу, паўднёвыя раёны Мордар і Харад па клімаце нагадваюць Сахару – там сухое і спякотнае надвор’е і вельмі маленькія расліны.

Дарэчы, параза оркаў у баях з людзьмі, эльфамі і гномамі адбылася з-за таго, што яны пакутавалі ад... авітамінозу. Калі б яны маглі толькі зрэдку з'есці пірог з заварным крэмам або салату, або вэнджанага ласося і наведаць хаця б некалькі сеансаў у салярыі, гісторыя для іх скончылася б лепш, лічыць навуковец.

Брытанскі навуковец кажа, што ўсе свае даследаванні ён праводзіў у вольны ад працы час, бо з’яўляецца аматарам творчасці Толкіна.

Рубрики: Калейдоскоп

Страны: Беларусь Великобритания


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах