https://www.traditionrolex.com/8
<p>Запрашаем 19 жніўня а 19.00 у кнігарню «логвінаЎ» на лекцыю-дыскусію Яраславы Ананка і Генрыха Кіршбаўма «Пісьмо з-пад шыбеніцы»! Славісты з універсітэтаў Берліна і Патсдама прэзентуюць сваё бачанне шыбеніцкай тэмы ў сучаснай беларускай паэзіі і распавядуць, як імпульс, дадзены Кастусём Каліноўскім, актуалізуецца сучаснымі аўтарамі.</p>

Яраслава Ананка (н. 1987), літаратуразнаўца, паэтка. Нарадзілася ва Украіне, а праз два гады сям'я пераехала ў г. Чэрвень Мінскай вобласці. Вучылася на журфаку БДУ і ў Літаратурным інстытуце імя Максіма Горкага. Цяпер  супрацоўнік кафедры славістыкі Патсдамскага ўніверсітэта. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра.

Генрых Кіршбаўм (н. 1974), літаратуразнаўца-славіст, паэт. Нарадзіўся ў Маскве. Выкладаў у Рэгенсбургу, Пасаў, цяпер прафесар Гумбальдтаўскага ўніверсітэта (Берлін). Аўтар манаграфіі «Валгаллы белое вино…» Немецкая тема в поэзии О. Мандельштама» (М.: Новое литературное обозрение, 2010), кніг вершаў «Дохлые номера» (1994) і «Междуречие» (2003).

Уваход вольны!

https://www.traditionrolex.com/8