https://www.traditionrolex.com/8
<p>3 мая ў прасторы «<a href="http://korpus8.relax.by/" target="_blank">Корпус8</a>» адбудзецца ўручэнне першай прэміі Цёткі. Вядучы – Андрэй Хадановіч. Пачатак а 19-й.</p>

Прэмія будзе ўручацца ў дзвюх намінацыях: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў і за найлепшае мастацкае афармленне. Кожны пераможца атрымае грашовую ўзнагароду. На імпрэзе можна будзе пагартаць і набыць кнігі, што намінаваліся на прэмію.
Больш падрабязную інфармацыю пра прэмію можна знайсці на сайце ciotka.by.

Дзе: пр-т Машэрава, 9.

Уваход: вольны

https://www.traditionrolex.com/8