«Чароўны Чэрвень» на хутары ў Вайцюшкевіча

17.06.2014 - Новости

«Чароўны Чэрвень» на хутары ў Вайцюшкевіча

У сядзібе над Нёманам вядомага беларускана музыкі Зміцера Вайцюшкевіча адбыўся доўгачаканы літаратурна-музычны фестываль. Гэтым разам мерапрыемствы распачаліся актыўнымі спартыўнымі гульнямі. Пасля пачастунку смачнай юшкай і салдацкай грэчкай удзельнікі атрымалі рэдкую магчымасць ужывую паслухаць вершы і прозу сучасных беларускіх паэтаў, пісьменнікаў і перакладчыкаў. Сярод выступоўцаў былі Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч, Барыс Пятровіч і іншыя. Сваімі душэўнымі песнямі таксама парадавалі Кася Камоцкая і гурт «Рэха», паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Расказвае гаспадар мерапрыемстваў Зміцер Вайцюшкевіч:

– Звычайна спартоўцы і людзі культуры знаходзяцца па розных баках. Была задача на сямейным фоне для дзетак і для дарослых зрабіць такое свята культурнага адпачынку, плюс літаратура, якая не запатрабаваная ў Беларусі. Гэта ўсё ў Мінску гучыць, а вельмі хацелася б, каб у самым сэрцы Вялікага княства Літоўскага, тут, на Наваградчыне, гэта гучала. І гэта гучыць...

Наступным разам Зміцер Вайцюшкевіч запрашае да сябе на сумеснае святкаванне купалля, якое адбудзецца 6 ліпеня ў Вайцюшках.

Кася Бергель

Фота аўтара

Рубрики: Праздники

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах