ЦУМ: Сярэдні чэк турыста – паўмільёна, але пакідаюць і па тры

15.05.2014 - Новости

ЦУМ: Сярэдні чэк турыста – паўмільёна, але пакідаюць і па тры

Хакейныя заўзятары набываюць шалікі і шапкі да чэмпіянату, цікавяцца золатам і затаварваюцца алкаголем, паведамляе Euroradio.fm.

«Сцягі, саломку набываюць, лён. Шакалад карыстаецца попытам. Пытаюць пра трыкатаж і пра вопратку», – пералічваюць Еўрарадыё зацікаўленасці хакейных турыстаў у ГУМе.

А 10-й гадзіне турыстаў тут няма: пачынаюць хадзіць пасля абеду, кажуць прадаўцы. У аддзел вопраткі ГУМа прыходзяць літоўцы і «англамоўныя». Але набываюць няшмат, скардзіцца прадаўшчыца.

«Прыходзяць… Увечары – не, удзень у асноўным. Англамоўныя, літоўцы, латвійцы прыходзілі. Разлічыцца праблем няма, разумеемся», – кажа прадаўшчыца пра моўныя бар’еры.

Найбольшы наплыў – у аддзеле сувеніраў. Сярэдні чэк турыста тут – паўмільёна. Лепш за ўсё бяруць магніты, куфлі, шалікі і шапкі. Шапка і шалік з атрыбутыкай зацягне на 300 тысяч. Турысты з Расіі пытаюць таксама пра золата.

Слуцкі пояс за 6 тысяч долараў з крамы сувеніраў «Лянок» турысты яшчэ не набылі.

«Бяруць лялек, льняныя паясы, зрэдку – вопратку», – распавядае прадаўшчыца. У краме нават ёсць свой перакладчык, але часцей заходзяць расіяне. Сярэдні чэк тут – больш за мільён.

У ЦУМе падчас чэмпіянату пакупнікоў стала ў тры разы больш, за кошт турыстаў, кажуць у аддзеле сувеніраў.

Набіраць могуць на 3 мільёны, з сярэднім коштам сувеніра ў 20 тысяч. Але па сярэдняму трацяць паўмільёна. Добра ідуць магніцікі і хакейная атрыбутыка, расказваюць прадаўцы.

«Крышталь» у гандлёвым цэнтры «Сталіца» на кожным турысце зарабляе ў сярэднім 100 тысяч. Больш за усё набываюць расіяне.

«Прыходзяць да нас. Уся наша прадукцыя карыстаецца попытам. Расіяне прыходзяць, з Прыбалтыкі турысты, славакі таксама. У расіян сярэдні чэк больш. А так каля 100 тысяч», – гавораць у краме.

За салодкім замежнікі заходзяць у «Лакамку», што на праспекце Незалежнасці.

«Набываюць нашы тарты, шакаладкі. Усё бяруць, у прынцыпе», – расказвае прадаўшчыца.

На хакейныя матчы чэмпіянату свету ў Мінску набылі больш за паўмільёна квіткоў. Улады Мінска чакаюць больш за 20 тысяч турыстаў. Толькі ў адной студэнцкай вёсцы за 6 дзён спаборніцтваў паспелі пажыць 7 тысяч чалавек.

Рубрики: Событийный Туризм

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах