https://www.traditionrolex.com/8

Дзеркаўшчына – невялікая вёска ў Глыбоцкім раёне, да якой не так лёгка дабрацца, але яно таго варта. У вёсцы выпякаюць хлеб па старых традыцыях, скардзяцца на дарогі і ганарацца касцёлам, які ўзвышаецца на цэнтральнай вуліцы. 10 мая касцёл Унебаўшэсця Пана адзначыў 25-годдзе са дня аднаўлення. І гэта стала добрай нагодай, как пазнаёміцца бліжэй з паказальнай гісторыяй святыні і самой вёскі.

Не так даўна давялося пабываць на экскурсіі з журналістам і выкладчыкам курсаў «Мова нанова» Глебам Лабадзенка. Мы наведалі руіны некалі велічэзнага касцёла ў вёсцы Селішча. Глеб адзначыў, што гэта заўсёды было адметнай рысай беларусаў  нават сабе ў нечым адмовіць, але пабудаваць і ў самай маленькай вёсачцы сваю святыню, каб шанаваць яе.

Тое самае можна сказаць і пра жыхароў Дзеркаўшчыны, якія за апошнія 25 гадоў зрабілі так многа для аднаўлення храма. Больш таго, касцёл у Дзеркаўшчыне стаў адметным не толькі для саміх жыхароў вёскі, але і для ее гасцей. Не так даўна ў храме з’явіліся фрэскі, зробленыя па італьянскай тэхналогіі, якія зараз яшчэ больш прыцягваюць увагу да дзеркаўшчынскага касцёла. Але аб гэтым крыху пазней...

«Касцёл будаваўся пад выглядам свірана»

Гісторыя касцёла пачалася ў XIX стагоддзі. Маршалак Лявон Дамейка быў вядомы сваім багаццем і мноствам маёнткаў. Ён падоўгу жыў у маёнтку ў Сітцах, недалёка ад сучаснай Дзеркаўшчыны. Але зараз там, акрамя брамы ад былога маёнтка, амаль нічога не захавалася. Сапраўдную памяць аб сваім родзе Лявон Дамейка, сваяк вядомага  вучонага Ігната Дамейкі, пакінуў на скрыжаванні дарог у Дзеркаўшчыне.

Будаваць каталіцкія храмы ў той час было не дазволена, таму касцёл пачалі ўзводзіць пад выглядам свірана, аб гэтым сведчаць круглыя аканіцы на тыльным баку касцёла. Пасля святыню ўдалося легалізаваць. Асвяшчэнне храма адбылося 22 мая 1822 года, з гэтага дня і адлічваецца гісторыя касцёла, пад сценамі якога пасля і быў пахаваны Лявон Дамейка.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны на храм упалі тры міны, згарэў ганак і вежы, быў пашкожданы дах. Але пасля невялікага перапынку касцёл ізноў быў адчынены. Апошняя калядная імша прайшла ў храме ў 1959 годзе, потым па загаду мясцовых улад з касцёла вынеслі абразы, статуэткі, разбурылі прывезены з Польшчы арган і ўсё астатняе, што нельга было вынесці. У касцёле зрабілі склад, засыпалі туды збожжа. Але дах разбураўся яшчэ больш, і хутка касцёл увогуле перасталі выкарыстоўваць, пакінуўшы яго на далейшае разбурэнне. Вернікі ў гэты час уціхую ездзілі хрысціць дзяцей і вянчацца ў Глыбокае.

Касцёл да аднаўлення

«Жанчыны ў канторы атрымлівалі па 70 рублей, а 100 здавалі на касцёл»

Станіслава Мяховіч, жыхарка Дзеркаўшчыны, успамінае, як бліжэй да пачатку 1990-х у вёсцы пачалі задумвацца, як вярнуць касцёл парафіі. Для гэтага  трэба было ехаць у Маскву і прасіць дазволу. У 1989 годзе дазвол быў атрыманы, і жыхары вёскі ўзяліся за касцёл.

– Перш-наперш купілі бляху, каб пакрыць дах. Па сто рублёў тады з чалавека збіралі. Жанчыны ў канторы атрымлівалі па 70, а 100 здавалі. Усе, што зрабілі, –  на парафіяльныя сродкі. І па-валачобнаму хадзлі, усякую капейку збіралі. Прысылалі грошы і тыя, хто ўжо з’ехаў з Дзеркаўшчыны. Але вельмі добра, што хваціліся мы.

За год касцёл аднавілі, і ўжо 15 мая 1990 года ён быў адкрыты. На вялікае свята прыехалі 24 святары і біскуп. Імша праходзіла на ганку, бо з’ехалася столькі людзей, што змясціцца ў касцёле не было магчымасці.

Асвячэнне касцёла 25 год назад

Зараз для жыхароў Дзеркаўшчыны кожная рэч у касцёле звязана з пэўнай гісторыяй ці чалавекам. Станіслава Мяховіч успамінае, як жанчына са Стураўшчыны прадала карову і нават яшчэ пазычала грошы, каб купіць гэтую жырандолю.

Карова тады каштавала пад тысячу рублёў. Машыну для параўнання можна было купіць за 5600. Гунэфа Ермаковіч са Стураўшчыны паехала глядзець гэтую люстру, ды і заказала для храма, нягледзячы на ўласныя патрэбы. За харугвамі ездзілі ў Вільню, а скульптуру Езуса, якая першапачаткова належала касцёлу,  вярталі з Латвіі.

Уладзімір Фярковіч успамінае, як са сваякамі адбудоўваў дах касцёла

Адметная рыса дзеркаўшчынскага касцёла  фрэскі

Зараз касцёл у невялічкай вёсцы ўражвае і знешне, і ўнутры. Не так даўно, зноў жа дзякуючы парафіянам, у касцёле з’явіліся фрэскі і роспісы, якія зараз вылучаюць храм сярод астатніх. Не ў шмат якіх храмах Беларусі можна пабачыць фрэскі, у Глыбоцкім раёне дакладна больш іх нідзе няма.

Фрэскі зроблены па італьянскай тэхналогіі майстрам Уладзімірам Кандрусевічам, які навучаўся ў Фларэнцыі. Вапна для фрэсак 70 год праляжала пад зямлёй. Лічыцца, што такія фрэскі вечныя. Знішчыць іх можна толькі са сценамі.

Матывы для гэтых двух фрэсак падказаў сам майстар. Тут можна пабачыць выгнанне Адама і Евы з рая і сцэну, калі Святы Пётр прымае Адама і Еву ў рай пасля адкуплення.

Карціну для гэтай фрэскі прыслаў мінуламу дзеркаўшчынскаму ксяндзу сябар з Германіі. На ёй Святы Бернард умацоўвае Хрыста.

На гэтай фрэсцы выяўлены мучанік Мечыслаў Багаткевіч, якога растралялі каля Глыбокага ў 1942 годзе. Хутчэй за ўсё, яго бацькі паходзяць з вёскі Дунілавічы недалека ад Дзеркаўшчыны.

На бакавых сценах касцёла можна таксама пабачыць роспісы. На адным з іх унізе намаляваны і сам дзеркаўшчынскі касцёл.

Ужо амаль 200 год прайшло з той пары, калі ў Дзеркаўшчыне з’явіўся касцёл. Яго гісторыю нельга назваць лёгкай, але пакуль яго так моцна подтрымлівае вера і шанаванне мясцовых жыхароў, выпрабаванні не здаюцца непераадольнымі.

https://www.traditionrolex.com/8