Дырэктар музея-сядзібы «Пружанскі палацык» Юрый Зялевіч: «Музей – гэта як манастыр...»…

21.01.2014 - Новости

Дырэктар музея-сядзібы «Пружанскі палацык» Юрый Зялевіч: «Музей – гэта як манастыр...»…

Музей-сядзіба «Пружанскі палацык» – важны асяродак культуры ў ваколіцах Белавежскай пушчы. Шматлікія імпрэзы, выставы і прэзентацыі праходзяць менавіта тут, бо кіраўніцтва ўстановы разглядае музейную справу шырэй за традыцыйнае захаванне экспанатаў. Чым жыве музей, якія падзеі будуць праходзіць бліжэйшым часам ды ўвогуле пра тое, як жывецца музеям у Беларусі, пра гэта Беларускае Радыё Рацыя  размаўляе з дырэктарам музея-сядзібы «Пружанскі палацык» Юрыем Зялевічам.

Юры Зялевіч: Я думаю, што цяпер лепей, чым дваццаць гадоў ці трыццаць гадоў таму назад было. І падыход да музейнай справы іншы, і культурнае становішча зараз іншае. І свядомасць у людзей з’явілася нацыянальная. Але такое становішча па Беларусі, што «музей музею – рознь». Калі праблемы ў буйнога музея, кшталту Нацыянальнага, альбо ў такого правінцыйнага музея, як наш, альбо у музея, які знаходзіцца ў нейкай вёсачцы. Усё па-рознаму. Музей – гэта як манастыр… А манастыр манастыру рознь.

RR: Нават у Польшчы скардзяцца музеі, што не заўсёды маюць сродкі на тое, каб функцыянаваць і паказваць тое, што ёсць.

Юры Зялевіч: Так, фінансаванне ў нас не заўсёды тое, якое патрэбна. У першую чаргу гэта тычыцца таго, што мы не маем магчымасці здабыць пэўныя экспанаты, якія нам патрэбныя і звязаныя з гісторыяй Пружанаў. На набыццё новых прадметаў мы не маем сродкаў. Але калі паглядзець на тую карціну, якая была 10 гадоў таму... Усё змянілася, дзякуючы той жа праграме «Культура Беларусі», якая разлічана да 2015 года. Там 4–5 мільёнаў выдзяляюцца на закупку прадметаў музейнага значэння.

RR: Музей – гэта яшчэ і пляцоўка, якая інтэгруе, запрашае і прымае ў сябе дзеячоў культуры… і прэзентацыі ў вас адбываюцца, канцэрты. Бліжэйшым часам што маеце ў планах?

Юры Зялевіч: 24 студзеня адбудзецца прэзентацыя праекта «Рэнесанс вёскі» – гэта сумесны праект аддзела ідэалагічай работы і Берасцейскага грамадска-культурнага цэнтра. Праект накіраваны на ўваскрашэнне вёскі Стойлы, дзе жыве народны майстра Рэспублікі Беларусь Мікалай Тарасюк. Кансервацыя і папулярызацыя ў адносінах да гэтай вёскі. Публікацыі па гісторыі жыцця вёскі. 30 студзеня, калі ўсё атрымаецца, будзе кірмаш праектаў, які праводзіць кампанія «Будзьма». Ён разлічаны, перш за ўсё, на паляпшэнне культурнага жыцця ў горадзе. Самае галоўнае зачапіць тыя праекты, якія нараджаюцца ў галовах нашай пружанскай моладзі, якая проста не ведае, куды з гэтымі праектамі пайсці. «Кірмаш праектаў» будзе зладжаны менавіта для гэтых людзей. Ужо сёння ёсць прапановы, і гэтая імпрэза абавязкова адбудзецца.

RR: Ці музей мае магчымасць супрацоўніцтва з музеямі замежжа, можа, ёсць нейкія праекты?

Юры Зялевіч: На сёння такіх праектаў няма. Але мы падтрымліваем сувязь са шматлікімі музеямі. Напрыклад, з вядомым музеям Крашэўскага – гэта каля Бельску Падляшскага, з музеямі Украіны. Але добра, што ёсць цяпер інтэрнет, можна зайсці на сайт, паглядзець, што ў тым музеі ёсць. І сацыяльныя сеткі спрыяюць супрацоўніцтву музеяў.

Пра жыццё музеяў у Беларусі ды дзейнасць музея-сядзібы«Пружанскі палацык» з дырэктарам Юрыем Зялевічам гутарыў Зміцер Косцін.

Рубрики: Музеи

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах