https://www.traditionrolex.com/8
<p>Мэта праекта – пошук новай формы прэзентацыі перформансу (фотаперформанс) і атрыманне якасна новага прадукту – візуальнага рада, які складаецца з стоп-кадраў, дзе кожная фатаграфія ў той жа час з'яўляецца завершаным аўтарскім творам. <br />
Менавіта таму для рэалізацыі быў абраны ручны друк з ужываннем актыўнага маскіравання. Абмяркоўваючы і распрацоўваючы ідэю праекта, арганізатары прыйшлі да высновы, што будзе здымацца «спыненае кіно» са сваім сцэнарыем, сюжэтнай лініяй, сцэнаграфіяй і частымі дублямі сцэн, а фінальная серыя выяў будзе прадстаўлена як «кадры з фільма», складзеныя ў візуальны аповед. </p>

Першая рэалізацыя праекта адбылася ў галерэі візуальных мастацтваў NOVA ў 2000-м годзе. Пазней праект быў паказаны ў Санкт-Пецярбургу ў галерэі Photoimage (Пушкінская, 10). 
Сёння праект рэпрэзентаваны праз 14 гадоў пасля яго стварэння і, акрамя мастацкага складніку, набыў якасці гістарычнага матэрыялу, стаў часткай творчай спадчыны мастака.

https://www.traditionrolex.com/8