Гарадзенскі мотапарад сабраў амаль пяць сотняў байкераў

27.04.2014 - Новости

Гарадзенскі мотапарад сабраў амаль пяць сотняў байкераў

Байк-фестываль «Хавайся ў бульбу» сабраў у цэнты Гародні амаль пяць сотняў байкераў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і Германіі, паведамляе Беларускае Радыё рацыя.

Традыцыйны мотапарад «жалезных коней» пачаўся амаль за 30 кіламетраў ад Гародні ў мястэчку Азёры і скончыўся на Савецкай плошчы ў цэнтры горада. Сваімі ўражаннямі ад байк-фэсту і мотапараду са слухачамі Беларускага Радыё Рацыя падзяліўся адзін з арганізатараў Сяргей Бертэль.

Перадусім гэта папулярызацыя байкерскага руху. Хочам паказаць, што ёсць такія людзі, якія ездзяць на матацыклах. І не такія яны дрэнныя, як гэта ўсім падаецца. Вось можам зладзіць свята, запрасіць сяброў.

Пасля гадзіны дэманстрацыі сваіх «жалезных коней» байкеры рушылі ў бок турбазы «Хімік», дзе байкерскі слёт скончыўся феерверкам і светавым шоу.

Фота Савелія Малчанава

Рубрики: Активный Отдых В Беларуси

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах