Глыбокае адзначае 600-годдзе

05.07.2014 - Новости

Глыбокае адзначае 600-годдзе

Раённы цэнтр Глыбокае адзначае сваё 600-годдзе. З гэтай нагоды тут на Алеі Славы з’явіўся дзявяты па ліку помнік славутаму земляку, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Бюстам уганараваны Юрый Сабалеўскі - прафесар, заснавальнік нацыянальнай школы геатэхнікі. Глыбоцкі грамадскі актывіст Яраслаў Берніковіч паведаміў, што свята пачалося ў чацвер і будзе доўжыцца тры дні.

- 600 год Глыбокаму. Святкаваць будуць тры дні. Ёсць адмысловая святочная праграма на гэтыя дні. Бадай, самае цікавае, што з'явіўся новы помнік на Алеі Славы.

У Глыбокім на Алеі Славы, сярод іншых вядомых землякоў, уганараваныя помнікамі і дзеячы беларускага адраджэння: этнограф, гісторык, прэм’ер БНР Вацлаў Ластоўскі; мастак Язэп Драздовіч; заснавальнік прафесійнага беларускага тэатра Ігнат Буйніцкі. А на доме па вуліцы Горкага 22 усталяваная мемарыяльная шыльда Клаўдзію Душэўскаму, палітыку, асветніку і дойліду, аўтару бел-чырвона-белага сцяга.

Васіль Кроква

Рубрики: Праздники

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах