Група школьнікаў і студэнтаў з Гародні знаёміцца з Беластокам

29.11.2014 - Новости

Група школьнікаў і студэнтаў з Гародні знаёміцца з Беластокам

Беласток наведвае група школьнікаў і студэнтаў з Гародні ў межах праекта «80 кіламетраў бяспамяцтва – сустрэча з гісторыяй польска-беларускага памежжа». Раней маладыя беластачане былі з візітам у Гародні, дзе знаёміліся з гісторыяй горада ды яго архітэктурай, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Галоўная мэта праекта, які рэалізуе Таварыства адукацыі і дыялогу Fontis et Futura, – наблізіць гісторыю памежжа, запоўніць белыя плямы ў ведах маладых людзей.

Кажа ўдзельнік праекта гарадзенец Аляксей:

– Вельмі прыемна пазнаёміцца з беластоцкімі калегамі, паглядзець, як гэта праходзіць у іх, якая цікавасць узнікае да гісторыі Гародні, таму што ў свой час нашы тэрыторыі ўваходзілі ў адну дзяржаву – Рэч Паспалітую.

Томаш Башэнь Відавочна, нашы гісторыі маюць шмат агульнага. Беласток і Гародня знаходзяцца ў адным рэгіёне. Але калі Гародня апынулася ў складзе Савецкага Саюза, тады і паўстала розніца паміж нашымі людзьмі.

У межах праекта маладыя людзі рыхтуюць адмысловыя прэзентацыі, якія будзе ацэньваць кампетэнтнае журы. Удзельнікі, акрамя падрыхтоўкі сваіх матэрыялаў, таксама знаёмяцца з Беластокам. Завершыцца візіт у нядзелю, 30 лістапада, наведваннем беластоцкіх музеяў.

Яна Запольская

Рубрики: Экскурсии

Страны: Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах