https://www.traditionrolex.com/8
<p><span style="font-weight: 700; color: rgba(0, 0, 0, 0.901961); font-family: Proxima; font-size: 16px; line-height: 24px;">Новы праект музея: пешая экскурсія «Мясцінамі Якуба Коласа ў Мінску» працягваецца!</span></p>

Шмат дзе на Беларусі і за яе межамі давялося жыць Канстанціну Міхайлавічу Міцкевічу. Гэта і родныя мясціны на Стаўбцоўшчыне, і слынны Нясвіж, дзе вучыўся ў настаўніцкай семінарыі, і вёскі на Магілёўшчыне, Міншчыне, у Палескім краі, дзе ўзмацоўвалася кар’ера маладога педагога, і чароўная Вільня, якая на некаторы час прытуліла беспрацоўнага настаўніка.

Але нідзе Канстанцін Міхайлавіч не жыў так доўга, як у беларускай сталіцы. Мінск быў яго домам амаль 36 гадоў.

Музей Якуба Коласа прапаноўвае глыбей пазнаць жыццё беларускага песняра праз падарожжа па мясцінах, якія звязаны з імем Якуба Коласа ў Мінску.

Пешая экскурсія «Мясцінамі Коласа ў Мінску» пачынаецца з мемарыяльнай сядзібы песняра (паэт пражыў у доме на гэтым месцы каля дванаццаці гадоў); працягваецца ў дворыку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзе Якуб Колас працаваў больш за 30 гадоў, займаў пасаду віцэ-прэзідэнта; на плошчы Якуба Коласа, дзе размешчаны помнік народнаму паэту і героям яго твораў работы Заіра Азгура; а затым у Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага, дзе можна будзе даведацца пра даваеннае жыццё сям’і Якуба Коласа, які амаль чатырнаццаць гадоў пражыў ва ўласным доме ў ціхім Вайсковым завулку (зараз гэта месца ўваходзіць у тэрыторыю знакамітага парка атракцыёнаў). 

Аўтобусная экскурсія дасць дадатковыя магчымасці наведаць месца дома Якуба Коласа на Старажоўцы, які сям’я паэта арэндавала пэўны час у заможнага гаспадара Вільгельма Русецкага і дзе знакаміты пісьменнік закончыў свае найлепшыя паэмы «Новая зямля» і «Сымон-музыка», напісаў аповесці «У палескай глушы», «У глыбі Палесся», «На прасторах жыцця», п’есы, вершы, казкі для дзяцей, шматлікія публіцыстычныя артыкулы; больш падрабязна даведацца пра гісторыю сяброўства двух знакамітых народных паэтаў Якуба Коласа і Янкі Купалы, дом якога знаходзіўся на другім беразе Свіслачы, а таксама праехаць да Мінскага астрога (Пішчалаўскага замка), дзе паэт правёў тры гады ў зняволенні за ўдзел у нелегальным настаўніцкім з’ездзе; а затым каля Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта дапоўніць свае веды пра народнага песняра як цудоўнага педагога, метадыста, выхавацеля моладзі. 

Экскурсіі праводзяцца па заяўках для груп не менш за 10 чалавек (маршруты могуць змяняцца ў адпаведнасці з пажаданнямі экскурсантаў).

Дзе: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.

Кошт: 27 руб.

https://www.traditionrolex.com/8