https://www.traditionrolex.com/8
<p>«ЛЕГЕНДЫ І ГІСТОРЫІ СТАРОГА МЕНСКУ 3» <span style="color: rgb(0, 0, 0); font-family: 'Open Sans', Verdana, Geneva, sans-serif; font-size: 12px; line-height: 20.8px;">—</span> гэтая экскурсія з'яўляецца працягам нашых вандровак па гістарычных і містычных мясцінах нашага горада.</p>

Вас чакаюць Паўночны завулак і парадоксы захавання ўнікальнай гістарычнай забудовы, а таксама старажытныя яўрэйскія могілкі з іх гісторыямі, паданнямі і містычнымі выпадкамі.

Мы пабываем там, дзе амаль тысячу год таму адбылася знакамітая бітва на рацэ Нямізе, пабачым месца, дзе стаяла Казанская царква, даведаемся пра жыццё і дзейнасць Ядзвігі Кастравіцкай, паспрабуем разгадаць таямніцы Дома ўраду і пастамента, на якім стаіць помнік Леніну.

А яшчэ нас чакаюць вуліца Падгорная, Марыінская жаночая гімназія, аповед пра мінскія мясціны БНР, дамы Саветаў і пісьменнікаў.

https://www.traditionrolex.com/8