https://www.traditionrolex.com/8
<p><strong>3 2 па 3 красавіка 2015г. у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Вялікай Перамогі, у Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь будуць праходзіць выставы плакатаў часоў Вялікай Айчынная вайны з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.</strong></p>

Савецкія мастакі з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны ўключыліся ў змаганне супраць нямецка-фашысцкіх акупанта, ажыццяўляючы заклік «Усё для фронту, усё для перамогі!». Яны славілі гераічныя подзвігі савецкіх людзей на франтах і ў тыле, натхнялі іх на новыя працоўныя здзяйсненні і тым самым наносілі адчувальныя ўдары па ворагу, набліжалі час перамогі.

Плакат Вялікай Айчыннай вайны – адна з самых запамінальных і яскравых мастацкіх падзей культуры ХХ ст. Яго ўпэўненасць і высокі патрыятычны пафас шмат у чым тлумачаццца прафесіяналізмам савецкіх мастакоў-плакатыстаў, іх уменнем гаварыць сродкамі плакатнай графікі.

На працягу ўсіх гадоў Вялікай Айчыннай вайны тэмы ў савецкага палітычнага плаката заставаліся нязменнымі: адзінства і магутнасць савецкага народа, гераізм простага савецкага чалавека, адзінства фронту і тылу, выкрыццё фашызму.

На выставах прадстаўлены плакаты выдадзеныя ў Беларусі (“Раздавім фашысцкую гадзіну”), Расіі, Украіне. Яны даюць магчымасць адчуць маштаб трагедыі і подзвіг пакалення многанацыянальнай дзяржавы – выратаванне свету ад фашызму.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,

Штодня з 11.00 да 19.00, 

тэл. для даведак (017) 327 43 22, 226 05 32

histmuseum.by

https://www.traditionrolex.com/8