Купалле ў Вайцюшках

08.07.2014 - Новости

Купалле ў Вайцюшках

Святкаванне традыцыйнага беларускага свята Купалле прайшло на хутары Вайцюшкі, што на Наваградчыне. Гаспадар хутара – музыка Зміцер Вайцюшкевіч - традыцыйна запрасіў да сябе на хутар на беразе Нёмана ўсіх жадаючых супольна адзначыць адно з самых аўтэнтычных беларускіх святаў. Атмасферу абраду Купалля стварылі ўдзельнікі гурта “Гуда”, якія традыцыйна ўжо наведаліся ў Вайцюшкі, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Як зазначылі самі госці святкавання, тое Купалле, якое адбываецца штогод у Вайцюшках, вельмі адрозніваецца ад распаўсюджанага зараз, так званага, гарадскога святкавання.

- Цікава бачыць столькі людзей у нашай традыцыйнай беларускай вопратцы. Гэта не тое Купалле, якое калісьці ладзілася ў беларускіх калгасах і вёсках з гарэлкай. Тут адчуваеш дух беларускасці той Беларусі, якую мы ўжо амаль страцілі. Дзякуючы гаспадару і гурту “Гуда” адчуваеш сапраўдны подых беларускасці.

Аўтэнтыныя спевы, шэсце з паходнямі па беразе Нёмана, пляценне і пусканне вянкоў па вадзе, гульбішча, карагоды вакол купальскага вогнішча і скокі праз яго, танцы да раніцы пад дуду і скрыпку, сустрэча сонца і, канешне ж, пошукі чароўнай папараць-кветкі – усё гэта было на Купаллі ў Вайцюшках.

Андрэй Панямонаў

Рубрики: Праздники

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах