Мацнейшымі ў спартовай арніталогіі сталі менчукі і берасцейцы

14.09.2014 - Новости

Мацнейшымі ў спартовай арніталогіі сталі менчукі і берасцейцы

Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартовай арніталогіі вызначыўся з пераможцамі. Імі стала каманда менчукоў і берасцейцаў. Асноўная частка спаборніцтва – гэта назіранне за птушкамі, перамагае тая каманда, што зафіксавала большую колькасць відаў на пэўнай тэрыторыі за 12 гадзін, паведавляе Беларускае Радыё Рацыя.

Адзін з арганізатараў чэмпіянату, прадстаўнікі грамадскай арганізацыі “Ахова птушак бацькаўшчыны” Андрэй Абрамчук патлумачыў мэты такой ініцыятывы:

- З аднаго боку – гэта папулярызацыя назірання за птушкамі. У заходніх краінах гэта вельмі пашырана. У многіх краінах такія чэмпіянаты праводзяцца некалькі на працягу года, разнай працягласці, розных варыяцый – індывідуальныя, камандныя. Другой момант – назіранне дае пэўную інфармацыю, якія віды птушак у гэтую пару, у час восеньскай міграцыі, апынаюцца на пэўнай тэрыторыі.

Такія спаборніцтвы ладзяцца па ўсёй Беларусі, каманда сама вызначае, у якім месцы яна будзе назіраць за птушкамі. Мерапрыемства традыцыйнае і ладзіцца штогод. Сёлета быў зафіксаваны рэкорд – у памежжы Берасцейскай вобласці было адзначана 120 відаў птушак.

Рубрики: Активный Туризм Экологический Туризм

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах