Магічная Мапа Мінска ад Вольгі Шпарагі

14.11.2013 - Новости

Магічная Мапа Мінска ад Вольгі Шпарагі

Кожны горад мае сваю душу. І яе не пабачыш у рэкламных буклетах, даведніках ці постарах. Душа горада — гэта мясціны з асаблівай энергетыкай і гісторыяй, а то і містыкай. Яны часцей не навідавоку: схаваныя на гарадскіх ускрайках, у прамзонах, «спальных» кварталах, а калі і заўважныя, то «нераскрытыя», недаацэненыя большасцю. Але менавіта такія мясціны, прыватныя гарадскія таямніцы, ствараюць адметнасць горада. І сёння такія месцы называе філосаф Вольга Шпарагі.

Двор за домам па адрасе Незалежнасці, 43

Разважаючы пра Мінск, Артур  Клінаў гаворыць, што будынкі сталінскай архітэктуры – як палацы, і за кожным хаваецца палацавы парк. Адзін з такіх сапраўдных паркаў знаходзіцца за домам 43 на праспекце Незалежнасці, дзе крама «Падземка». 20 гадоў таму, калі я была школьніцай, там стаяў стол для гульні ў тэніс, лаўкі, дагэтуль ёсць цагляныя сараі, тут наносяць графіці. Магчыма, гэтыя двары хутка знікнуць, яны паступова забудоўваюцца. Сам дом даваенны, узведзены ў 1940 годзе, ён адзіны з жылых дамоў у гэтай частцы праспекта, які не быў разбураны і дасёння выглядае як сапраўдны палац.

 Вуліца Сухая і прастора вакол яе

Побач, на вуліцы Калектарнай, ёсць дом 20А, гэта інстытут “Мінскграмадзянпраект”. У 1987 годзе тут была арганізаваная адна з вялікіх выставаў незалежных мастакоў, у якой удзельнічалі Артур Клінаў, Аляксей Жданаў ды іншыя авангардысты. Пра гэтую падзею, якая сталася скандальнай, шмат ужо напісана, тут, напрыклад, экспанаваўся партрэт Брэжнева з геніталіямі. Выставу закрылі, каля будынка быў мітынг. І мне здаецца, што туды таксама мае сэнс вадзіць экскурсіі.

Цікава, што зусім недалёка ад гэтага месца, на вуліцы Сухой, знаходзіцца помнік знішчаным у Мінску падчас Другой сусветнай вайны яўрэям, прычым не толькі беларускім, але і прывезеным з іншых краінаў. Гэты ўнікальны і вельмі прыгожы помнік уяўляе сабой стол з расколінай, у якога зламаная ножка, і крэсла, спінка якога захрасла ў стале. Мне здаецца, вельмі мала мінчан пра яго ведае. У гэтым месцы было гета, захаваўся стары будынак, у якім месціцца Гістарычная майстэрня. То бок гэтая прастора канцэнтруе і трагічную гісторыю Мінска, і гісторыю адраджэння 80-х.

  Вуліца Будаўнікоў

Нядаўна адкрыла для сябе цудоўнае месца – у Завадскім раёне, непадалёк ад станцыі метро Магілёўская, ёсць такі пасёлак з двухпавярховымі катэджамі. Яны дзіўна выглядаюць, старыя, з калонамі. Яны не абгароджаныя, таму тут можна назіраць жыццё – развешаную бялізну, людзей на лаўках. Тут цудоўная атмасфера: гэта нібы прыгарад і горад адначасова. Мясцовыя жыхары расказваюць, што дамы будавалі немцы. Адна жыхарка, якую я пачала распытваць, пабачыўшы гэтыя цудоўныя будынкі, сказала, што там ні разу за 70 гадоў не праводзіўся капітальны рамонт, перакрыцці драўляныя, і тым не менш усё трымаецца. Вельмі незвычайнае месца, дзе трапляеш у такі буржуазны Мінск у добрым сэнсе гэтага слова.

Рубрики: Экскурсии

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах