https://www.traditionrolex.com/8
<p><strong>У Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы мастака-жывапісца Алега Драбышэўскага «Прыгажосць…». Аўтар, ураджэнец Астравецкага раёна, прысвяціў яе юбілейнай даце – 250-годдзю з дня нараджэння М.-К. Агінскага.</strong></p>

Пра гэта парталу Край.бай расказала дырэктар Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея Марына Кіроўская.

Галоўнымі рысамі творчасці Алега Драбышэўскага з’яўляюцца непасрэднасць успрымання прыроды, лірызм і тонкасць увасаблення яе прыгажосці. У сваіх працах жывапісец удала спалучае два напрамкі рэалістычнага мастацтва – класічны і сучасны. Яго творам уласцівы прафесійная кампазіцыйная завершанасць, дасканалая перадача колеравай  гамы, арыгінальнасць тэхнікі – «аксамітнасць», элементы імпрэсіянізму, рамантычны настрой.

Алег Драбышэўскі

Изображение 1

Па словах дырэктара музея, аўтар правёў вельмі цікавую прэзентацыю-экскурс сваёй выставы. Наведвальнікі мелі магчымасць не толькі ўбачыць прыгажосць карцін, але і адчуць унутраны стан мастака, дзякуючы якому яны былі напісаны.

Изображение 4

Изображение 2

Изображение 3

– Не абышлося і без прыемных падарункаў – карціна «Паўночныя Афіны Агінскага» назаўсёды застанецца ў фондах музея, – дадала Марына Кіроўская.

Карціна «Паўночныя Афіны Агінскага»

Изображение 5

Выстава працягне сваю працу ў выставачнай зале Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея да 27 снежня.

Даведка Край.бай: Алег Аляксандравіч Драбышэўскі нарадзіўся ў пасёлку Гудагай Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Зараз жыве і працуе ў Мінску.

Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце, скончыў БДУ. Прафесію мастака, кіраўніка выяўленчай студыі атрымаў у Мінскім педінстытуце, прайшоў курс навучання ў пецярбургскіх мастацтвазнаўцаў. Выкладаў выяўленчае мастацтва, сусветную мастацкую культуру, працаваў мастаком у выдавецтве «Тэхнапрынт», вядучым мастацкім рэдактарам, загадчыкам мастацкай рэдакцыі ў выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі».

Працаваць мастаком і ўдзельнічаць у выставах Алег Драбышэўскі пачаў  з 1970 года.

Марына ЖАКАЎКА і па матэрыялах, прадастаўленых Край.бай дырэктарам Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея Марынай КІРОЎСКАЙ
Фота прадастаўлены Край.бай Марынай КІРОЎСКАЙ

https://www.traditionrolex.com/8