Менш за два месяцы застаецца да фестывалю «Басовішча»

27.05.2014 - Новости

Менш за два месяцы застаецца да фестывалю «Басовішча»

Менш за два месяцы застаецца да фестывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча». Аднак інфармацыі пра сёлетнюю імпрэзу яшчэ вельмі мала, у тым ліку пакуль няма спісу выступоўцаў, паведамляе Беларуская Радыё Рацыя.

Паводле Ганны Пякарскай з Беларускага аб’яднання студэнтаў, сёлета будзем адзначаць 25-годдзе «Басовішча», што паўплывае і на фармат мерапрыемства:

– У гэтым годзе мы адмовіліся ад конкурснай часткі на «Басовішчы», бо гэта 25-годдзе. Хочам святкаваць, хочам паказаць усім, якія ёсць рэаліі і новыя зоркі. Але не робім конкурсай часткі. Пэўна, вернемся да гэтага ў наступным годзе. Пакуль пра выступы магу сказаць, што будзе граць Аркестр АВВА – гэта дзеці, якія вывучаюць беларускую мову.

Сёлетні фестываль «Басовішча» пройдзе 18–19 ліпеня ў традыцыйным месцы – урочышчы Барык каля Гарадка.

«Арганізатары імпрэзы, а гэта Фонд Villa Sokrates і Беларускае аб’яднанне студэнтаў, працуюць над пытаннем візавай падтрымкі беларусаў, аднак гэта вельмі складанае пытанне», – падкрэслівае Ганна Пякарская.

Яна Запольская

Рубрики: Фестивали

Страны: Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах