https://www.traditionrolex.com/8
<p><strong>Фэст прымеркаваны да дня летняга сонцастаяння, старажытнага свята Купалля!</strong></p>

Тэрыторыя свята будзе падзелена на разнастайныя зоны:

- Галоўная сцэна, дзе адбудзецца самая вялікая падзея фэста - open-air канцэрт з удзелам знакамітых калектываў айчыннай і замежнай folk/folk-rock/pagan сцэны!

Сярод удзельнікаў:

•             IRDORATH (BY)

•             PAWA (BY)

•             TEUFELSTANZ (RU)

•             FRAM (UA)

•             РОКАШ (BY)

•             BY CRY (BY)

•             NAVI (BY)

•             FORODWAITH (BY)

•             SONTSEVOROT (BY)

       •      HARDWOOD (BY)

•             ЯГОРАВА ГАРА (BY)

•             ВСЁ_CRAZY (BY)

•             BY EFFECT (BY)

•             TERRAKOD (BY)

•             INSPIRIA (BY)

•             AILLION (BY)

І іншыя.

-              Інтэрактыўная зона: пляцоўка «Батл Гейм», паядынкі на бяспечнай зброі, сярэднявечныя і народныя гульні, вяровачныя курсы, аквагрым і бодзі-арт, шаржы, настольныя гульні

-              Рыцарскі турнір: пляцоўка з гістарычным фехтаваннем, паказальныя выступленні, майстар-класы вядзення бою ад рыцараў!

-              Гандлёвыя рады/ рамеснікі/ майстар-класы – вялікі рамесніцкі кірмаш, дзе можно будзе набыць шмат сапраўдных беларускіх сувеніраў: ад вышыванак ды глінянага посуду да кованых упрыгожванняў! А таксама зона з майстар-класамі  ганчарнае рамяство, кавальская справа, выраб драўлянага посуду, качанне воўны і шмат чаго іншага – дзе лепшыя рамеснікі Беларусі пакажуць вам тонкасці сваёй працы! І першы ў Беларусі майстар-клас па вырабленню крэмневай зброі!

-              Турнір лучнікаў, які адбудзецца ў новым для Беларусі фармаце! Па-першае, мы не будзем абмяжоўвацца рамкамі малых дыстанцый. Усе аматары змогуць праверыць сваё майстэрства ў стральбе па мішэнях на дыстанцыях да 140 метраў. А па-другое, мы прадэманструем вам сапраўдную бітву лучнікаў!

-              Галоўная пляцоўка (шоў-праграмы), дзе на працягу ўсяго фэста будуць выступаць музычныя і танцавальныя калектывы Беларусі, Расіі і Украіны: музычны калектыў «Дзівабор», фолькавы калектыў «Хардвуд», танцавальная студыя «Глорыя», музычныя гурты «Фрам» і «Фокс», танцавальны калектыў «Гістрыён» і г.д. У праграме — майстар-класы па танцах, скокі-карагоды, гістарычныя балады!

-              Этнапляцоўка, дзе кожны наведвальнік мерапрыемства зможна зрабіць сабе адзін за галоўных сімвалаў свята – купальскі вянок! А таксама павучыцца пляценню паясоў у майстроў і даведацца пра купальскую варажбу!

-              Лекцыі: навуковыя канферэнцыі ад вядучыхэтнографаў і гісторыкаў нашай краіны пра традыцыі Купалля, абрады і сімвалы свята!

-              Таксама будзе дзейнічаць намётавы стан для гасцей, працаваць паркінг, фудкорт.

Пасля заканчэння open-air канцэрта адбудзецца вялізнае вогненнае шоў, факельнае шэсце да ракі Пцічы, на беразе якой запалае самае вялікае ў Беларусі купальскае вогнішча! Затым  скокі-карагоды, гульні, купальскія забавы ды шмат чаго іншага!

18-19 чэрвеня  2016

Месца правядзення: музейны комплекс «Дудуткі»

Пачатак: 10.00

Заканчэнне: 18.00

Афіцыйны сайт: svyata-sontsa.by/

Cац. cеткі: vk.com/sviata_sonca

 

https://www.traditionrolex.com/8