На Мядзельшчыне з турстаянкі ўкралі біятуалет

28.11.2013 - Новости

На Мядзельшчыне з турстаянкі ўкралі біятуалет

У ноч на 15 лістапада знік біятуалет з турыстычнай стаянкі «Антанінзберг». Яна знаходзіцца ля дарогі ў некалькіх кіламетрах ад к. п. Нарач (Купа). Як мяркуецца, у крадзяжы ўдзельнічалі некалькі чалавек – як мінімум двое. І ўвезлі туалет з дапамогай транспартнага сродку. Каштаваў біятуалет амаль тры мільёны рублёў, паведамляе «Рэгіянальная газета».

Пасля праведзенай праверкі 26 лістапада ўзбуджана крымінальная справа за крадзеж, паведаміў намеснік начальніка Мядзельскага райаддзела Следчага камітэта РБ Аляксандр Штура.

Гэта не першы падобны выпадак на Мядзельшчыне. Некалькі год таму кралі туалеты, стылізаваныя пад грыбкі, якія знаходзіліся ля дарог.

Рубрики: Проблемы

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах