На беластоцкіх рынках паменела беларусаў

14.08.2014 - Новости

На беластоцкіх рынках паменела беларусаў

Новыя рэкамендацыі адносна ўвозу тавараў у Беларусь не радуюць беластоцкіх гандляроў. На самым вялікім рынку – Кавалерыйскім – прадаўцы наракаюць на тое, што беларусаў стала ездзіць значна менш, а менавіта яны складаюць нават да 80-ці адсоткаў ад усіх пакупнікоў, паведамляе Беларуская Радыё Рацыя.

Адныя разлічваюць на тое, што «беларусы нешта прыдумаюць у абыход новых правілаў», іншыя – не выключаюць закрыцця бізнесу:

– Пра новыя правілы, якія ўведзены беларусамі, нічога не ведаў. Продаж, відавочна, з кожным днём пагаршаецца. Пакупнікоў з Беларусі робіцца менш. Яны маюць нейкія абмежаванні. Не могуць увозіць у сваю краіну тавар. Не ведаю, чаму так робіцца, але гэта кепска.

– Візы не даюць. Што яшчэ? Лукашэнка нешта накруціў – цяпер можна толькі 5 кілаграмаў тавараў увозіць у краіну.

– Не ведаю. Можа, гэта часова. Але сапраўды беларусаў менш.

У будні дзень пакупнікоў на Калаверыйскім рынку няшмат, і збольшага гэта беларусы. Па пакупкі ў Беласток прыехала група маладых людзей з Нясвіжа, якія кажуць, што дарога і страхоўка акупаюцца, бо тавары значна таннейшыя, ды яшчэ заўсёды можна вярнуць падатак VAT:

– Калі па прадуктах, то мясныя прадукты, канешне, праўда, іх нельга ўвозіць, але кожны стараецца… Па нейкіх рэчах, па адзенню таксама адчуваецца – для дзяцей, для дарослых… Хаця б для сябе. Самае простае, напрыклад майкі і такое іншае, – гэта нашмат танней, чым у Беларусі можна набыць. Можна сэканоміць адсоткаў 20.

Паводле новых рэкамендацый, якія ўвайшлі ў дзеянне з 1-га жніўня, змяніліся нормы бяспошліннага ўвозу тавараў, але яны тычацца тых асоб, якія перасякаюць мяжу часцей, чым адзін раз у квартал.

Чым часцей грамадзянін выязджае за мяжу, тым большыя абмежаванні на ўвоз тавараў дзейнічаюць адносна яго.

Яна Запольская

Рубрики: Грамадства

Страны: Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах