https://www.traditionrolex.com/8

6 мая (серада) –

«ДЗЕНЬ МАТАЦЫКЛА JAWA (Ява)»

Матацыкл «ЯВА».

У свой час Мара ўсіх падлеткаў.

І вельмі часта – недасяжная мара. І ужо трошкі прызабытая.

Але ёсць людзі, якія любоў да матацыклаў маркі «Ява» збераглі да сённяшняга дня. І не толькі... А збераглі і аднавілі цудоўныя матацыклы «Ява».

У 18.30 апантаныя людзі – Віталь Гапановіч, Сяргей Дзяміцкі, Уладзімір Якусевіч і Аляксандр Бароўскі, сапраўдныя калекцыянеры і рэстаўратары, а галоўнае  «явісты» – з задавальненнем раскажуць пра гісторыю маркі «Ява», пра тэхнічныя характарыстыкі і асаблівасці рэстаўрацыі, пра ўласны досвед.

Без сумнення, усім прысутным будзе цікава паглядзець дакументальны фільм пра «Злёт сяброў «Явы» (Слет друзей «Явы») і, магчыма ўпершыню, даведацца пра цікавую старонку матагісторыі чэшскага брэнда. І, што цікава, апошні гістарычны, 16-ы злёт адбыўся у Мінску ў 1989 годзе. І таксама ў Мінску, у 2013 годзе, гэта традыцыя была адноўлена падчас правядзення рэтра-мотафестывалю «Кола Часу».
Асаблівасцю імпрэзы «Дзень матацыкла «Ява» стане анлайн-размова з аматарам «Явы» з Латвіі – прэзідэнтам клуба RETRO JAWA klubs Георгіем Трыфанавым; і аматарам «Явы» з радзімы матацыкла  Чэхіі – мотатурыстам і ўладальнікам больш за 100 экземпляраў рэтра-матацыклаў маркі JAWA Войцэхам Гласным.

Праграма:
• цэлы дзень – у фокусе JAWA

А ў 18.30 імпрэза:
• Аматары «Явы» – Віталь Гапановіч, Сяргей Дзяміцкі, Уладзімір Якусевіч і Аляксандр Бароўскі – раскажуць пра гісторыю і тэх. асаблівасці.
• Анлайн-размова з аматарамі «Явы» з-за мяжы:
Георгіем Трыфанавым (LV), Войцэхам Гласным (CZ).
• Прагляд дакументальнага фільма «Злёт сяброў «Явы» (Слет друзей «Явы»).

Пачатак прэзентацыі  18.30
6 мая (серада)

Выстава працуе з 11.00 да 21.00 штодзённа, без выхадных.
ГЦ «Скала», вул. П. Глебкі, 5, 2-і паверх. Ст. м. «Спартыўная»

Кошт: 60 000 – дарослыя; 50 000 – студэнты і пенсіянеры; 40 000 – дзеці ад 6 да 16.
Дзеці да 6 год – уваход вольны.

Кошт для арганізаваных груп ад 8 чалавек:
50 000 – дарослыя; 40 000 – студэнты і пенсіянеры; 30 000 – дзеці ад 6 да 16
(для груп ад 5 чалавек – бясплатныя экскурсіі).

https://www.traditionrolex.com/8