Пачаўся прыём заявак на ўдзел у ІІ Агульнабеларускім ФотаБатле

12.03.2014 - Новости

Пачаўся прыём заявак на ўдзел у ІІ Агульнабеларускім ФотаБатле

Экспрэс-турнір для фотарэпарцёраў-аматараў з усёй Беларусі ў другі раз пройдзе ў межах Фестывалю моладзевай журналістыкі «Твой стыль».

Да ўдзелу мы запрашаем каманды непрафесійных фатографаў, гатовыя паспаборнічаць ва ўменнях і крэатыўнасці з іншымі прэтэндэнтамі на перамогу з усіх куткоў Беларусі.

Правілы турніра вельмі простыя: каманды з усёй краіны ў адзін дзень (26 красавіка) адначасова выконваюць серыі здымкаў, тэмы якіх атрымліваюць праз інтэрнэт у гадзіну старта турніра. На выкананне задання каманды будуць мець восем гадзін.

Вызначаць пераможцаў вядомыя беларускія фатографы. Удзельнікі каманды-пераможцы будуць запрошаныя на ІV Фестываль моладзевай журналістыкі «Твой стыль» (16–18 мая 2014, Гродна), дзе атрымаюць каштоўныя ўзнагароды і падарункі ад арганізатараў і партнёраў фестывалю.

Каб прыняць удзел у ФотаБатле, трэба сабраць сваю каманду з 3–5 чалавек, даць ёй назву, абраць капітана і запоўніць анкету да 6 красавіка.

Рубрики: Конкурс

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах