Палешукі на фотаздымках

24.11.2013 - Новости

Палешукі на фотаздымках

У Любанскім музеі народнай славы адкрылася выстава ўнікальных фотаздымкаў, зробленых стагоддзе таму: яны ярка і дакладна адлюстроўваюць жыццё і побыт нашых продкаў, паведамляе "Голас Любаншчыны".

Аўтар прадстаўленых фотадакументаў – археолаг, этнограф і фалькларыст Ісак Абрамавіч Сербаў, які з’яўляўся членам Інбелкульта, вывучаў побыт, матэрыяльную культуру, а таксама паэтычную і музычную творчасць беларусаў.

У 1910-1911 гадах Ісак Сербаў знаходзіўся ў этнаграфічнай экспедыцыі па Палескім краі, вынікам якой стала вялікая калекцыя фотаздымкаў беларусаў у народным адзенні. Арыгіналы гэтых фотадакументаў захоўваюцца ў бібліятэцы Вільнюскага ўніверсітэта.

Нашы продкі адлюстраваны на здымках як пры штодзённых справах (жанчыны жнуць жыта ці прадуць кудзелю, мужчыны робяць гладышы на ганчарным коле або аруць глебу), так і падчас свят, у адметных убраннях. Можна пабачыць і беларускае наваколле тых часоў – вясковыя вуліцы, сялянскія двары і хаты…

70 копій даных фотапрац экспануецца сёння ў Любанскім музеі. Цікавая адметнасць іх у тым, што падчас экспедыцыі этнограф не наведваў Любаншчыну, аднак, так бы мовіць, абышоў яе па коле – пабываў на землях сённяшніх Старадарожскага, Слуцкага, Бабруйскага, Петрыкаўскага і іншых раёнаў. Таму некаторыя традыцыйныя касцюмы, прадстаўленыя на фотаздымках, вельмі падобныя на тое адзенне, што насілі і нашы землякі – напрыклад, у Обчыне, Дарасіно ці Калінаўцы.

Наведаць выставу будзе цікава ўсім аматарам этнаграфіі і традыцыйнай культуры, а таксама тым, хто цікавіцца нашай гісторыяй ці займаецца вывучэннем беларускага народнага адзення.

Спяшайцеся! Выстава будзе экспанавацца ў музеі на працягу месяца.

Настасся ДАШКЕВІЧ

Рубрики: Выставки

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах