https://www.traditionrolex.com/8
<p>Выстава сучасных ікон “Святыя мучанікі непадзельнай царквы – сведкі Ісціны ў вяках” адкрыецца 21 лістапада ў Барысаглебскай (Каложскай) царкве”, паведамляе <a href="http://www.t-styl.info/by/116/news/11714/">"Твой Стыль".</a></p>

Выставу арганізуе Прыход храма святых мучанікаў Барыса і Глеба сумесна з Генеральным Консульствам Польшчы ў Гродне.

Раніцай, у 9.00 у царкве адбудзецца літургія ў Дзень св. Міхаіла. Афіцыйнае адкрыццё выставы – у 11.00. На адкрыцці з прывітальным словам выступяць настаяцель прыходу і генеральны консул Польшчы ў Гродне. Пазней у прыхадзкім доме пройдзе прагляд відэафільма пра стварэнне ікон.

Выстава будзе адкрыта да 8 снежня 2013, у працоўныя дні з 10.00 да 17.00, у нядзелі і святы з 8.00 да 20.00.

https://www.traditionrolex.com/8